Загар залежыць ад тыпу скуры, бяспечны загар – ад часу дня

У які час лепш загараць і якія прадукты дапамогуць «абараніцца» ад ультрафіялетавых прамянёў, разбіраўся gorad.by.

Празмерная любоў да загару можа каштаваць чалавеку шматлікімі фізічнымі ды маральнымі непрыемнасцямі. Часцей за ўсё – гэта моцнае пакрасненне скуры, боль, часовае недамаганне.

Медыкі сцвяржаюць, што злаўжыванне сонечным цяплом правакуе яшчэ і старэнне скуры, а ў некаторых выпадках, і яе рак.

Як правільна загараць, каб не нашкодзиць сваёй скуры? Па кансультацыю gorad.by звярнуўся да намесніцы галоўнага ўрача УАЗ «Цэнтральная Гарадская Паліклініка» Алены Латушкінай.

Правіла №1: абавязкова выкарыстоўвайце сонцаохоўны крэм

Увага! Абіраючы санцаахоўны фактар, абавязкова ўлічвайце колер уласнай скуры!

Найперш трэба  звяртаць увагу на індывідуальны фактар абароны (SPF). Ён пазначаны на ўпакоўцы сродка. Як правіла, гэты паказчык вагаецца ад 2 да 50. Чым ён вышэй, тым больш эфектыўная абарона.

Напрыклад, SPF 2 затрымлівае 50% выпраменьвання,

SPF 10 – 90%,

SPF 25 – 96%,

а SPF 50 – 98%.

Сонца і тып вашай скуры: што ўлічваць

1 тып – вельмі светлая скура

Скура бледная, чуллівая, ёсць вяснушкі. Вочы – блакітныя, альбо зялёныя. Валасы – бялявыя ці рудыя.

Загараць вельмі цяжка. Ужо праз 15 хвілін на сонцы, скура пачынае абгараць. Для абароны трэба выкарыстоўваць самыя моцныя сродкі. У першыя 2-3 дні на сонцы, падыйдзе крэм SPF 40, далей –  мажліва перайсці і на SPF 30-20.

Увага! Спецыяльныя алеі для інтэнсіўнага загара карыстаць супрацьпаказана!

2 тып – светлая скура

З рэдкімі вяснушкамі. Вочы блакітны, альбо шэрыя.  Радзей – карыя. Валасы рудыя, альбо бялявыя (светла-русыя).

Апёкі з’яўляюцца праз 20 – 40 хвілін на сонцы. Такая скура загарае лягчэй за першы тып, але дамагчыся залацістага адцення таксама складана.

У першыя дні на сонцы трэба карыстацца крэмамі з SPF 30, надалей –  з SPF 15.

3 тып – сярэді колер скуры

Самы распаўсюджаны сярод еўрапейцаў. Скура колера слановай касткі, вочы – карыя, шэрыя. Валасы – каштанавыя, альбо русыя.

Такая скура загарае лёгка. Часцяком яна не краснее, адразу набываючы карычневатае адценне. Сонца нашых шыротаў для такой скуры амаль не страшна. Але  адпачынак  на поўдні можа завершыцца апёкамі. Таму ў першыя дні спецыялісты раюць карыстаць SPF 20-15, а потым – SPF 10-8.

4 тып – смуглявая скура

Альбо аліўкавага колеру. Вочы – карыя, валасы – каштанавыя, цёмна-каштанавыя, чорныя.  Вяснушак, як  правіла, няма.

Такія людзі  вельмі лёгка загараюць, амаль ніколі не атрымоўваюць апёкаў.

Але такая скура,  таксама, патрабуе  абароны. Першапачаткова – SPF 10, надалей магчыма знізіць да SPF 4.

Для дзяцей. Незалежна ад тыпу скуры для дзяцей найлепш падыдзе крэмы з SPF 20-30. Абірайце сродкі з максімальнай абаронай ад шкоднага ўздзеяння сонечных прамянёў –  УФ А і УФ В. На іх абавязкова стаіць маркіроўка UVA -UVB.

Дарэчы, трэба, таксама, размяжоўваць сродкі для цела і для твару.

Лепшы час для загару

 

 

Загараем паступова

Прывучаць скуру да сонца неабходна паступова.

У першыя 3 дні адпачынку  – не больш за 15-20 хвілін.

Наступныя 7-10 дзён – час для загару можна павялічыць да гадзіны.

Наносіць крэм на скуру трэба за 20 хвілін да візіту на пляж. Пастарайціся, каб адпачынак не быў пасіўным. Найлепш чаргаваць ляжанне з прагулкамі, альбо гульнёй у валейбол.

Дыета для здоровага загару

Ужывайце больш прадуктаў  багатых на вітамін D (рыба, малако, тварог, яйкі). Ён забяспечвае дадатковаю абарону ад ультрафіялетавых прамянёў.

Сонца памяншае ўтрыманне ў нашым арганізме вітаміна С. Таму важна кампінсаваць яго недахоп праз ежу: смародзіна, цытрусавыя, балгарскі перац, капуста, шыпшына.

Лічыцца, што некаторыя прадукты нават спрыяюць загару. Напрыклад – таматы. Яны утрымліваюць антыаксідант лікапен, які дапамагае выпрацоўванню ў арганізме меланіна. Карысць будзе і  ад морквы з абрыкосамі. Там ёсць бэта-карацін, які надае скуры прыгожае, памаранжавае адценне.

Калі вы апякліся

Медыкі ў такіх выпадках прапісваюць пасцельны рэжым. Прынамсі, на дзень.

Піць трэба, як мага болей. Выдатна падыйдзе мініральная вада, альбо зялёная гарбата. Скуру найлепш змазаць спецыяльнымі сродкамі, якія можна набыць у кожнай аптэцы. Як прыклад – «Пантэнол».

Народныя сродкі таксама не нашкодзяць. Смятана, кефір, альбо сываратка,  зменшаць вашы пакуты.

Катэгарычна супрацьпаказана мазаць цела расліннымі алеямі.

У артыкуле выкарыстана інфармацыя Loopy.by