Хочаш скінуць вагу? Хадзі пешшу… але правільна!

У нашым матэрыяле – Топ-10 аспектаў, на якія можа станоўча паўплываць хадзьба пешшу, а таксама базавыя правілы гэтага віду фізічных заняткаў.

Шпацыры – гэта  нетолькі адпачынак і нагода сустрэцца з сябрамі, але добрая і, бадай, самая  простая магчымасць падкарэктаваць фігуру і палепшыць здароўе.

Прагулкі пешшу спрыяюць:

– зніжэнню ўзроўня халестырына ў крыві

– умацаванню костак

– ачышчэнню арганізма ад шлакаў

– паляпшэнню работы дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм

– антысклератычнаму  эфекту

– сухажыллі і звязкі становяцца больш гібкімі

– зніжэнню вагі

– зніжэнню рызыкі інфаркту міякарда

– выдзяленню «гармонаў шчасця»

– павышэнню імунітэту

 

Асноўныя правілы аздараўленчай хады

1. Не спыняйцеся ва ўзбуджаным стане.

2. Імкніцеся хадзіць пешшу мінімум па 30 хвілін 3 разы на тыдзень.

3. Вызначце аптымальную хуткасць хады (аптымальная хуткасць – гэта  тая, пры якой можна весці нармалёвую  размову, не збіваючыся з дыхання).

4. Пасля трэніроўкі  трэба расцягвацца.  Расцягвайце ўсе групы  цягліцаў (руск. мышц),  асабліва ікры ног, інакш будуць балець галёнкі.

5. Дыхайце правільна.

6. Пазбягайце размоў падчас хады: яны збіваюць дыханне. Ні ў якім разе не курыце.

7. Выбірайце правільна маршрут (пазбягайце маршрутаў побач з аўтамагістралямі і іншымі забруджанымі магістралямі).

8. Падчас хады павінна быць аддышка, але вы не павінны задыхацца.

 

Тэхніка аздараўленчай хады

Праверка паставы: расслабьте плечы. Выцягніце шыю і трымаеце падбародак паралельна зямлі.  Паспрабуйце сфакусаваць погляд на адлегласці 4-5 метраў перад сабой.  Выпрямьте і распраўце грудзі.  Напружце цягліцы жывата і сцёгнаў(руск. бёдер).

 

Што трэба ўлічваць

Актыўная хадзьба забаронена:

– пры вострых формах сустаўных захворванняў,

– пры абвастрэннях захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Не нарабіце тыповых памылак:

Павялічвайце чашчыню кроку , а не яго даўжыню.

Не варта глядзецьце пад ногі, нахіляць корпус наперад, сутуліцца і ўскладняць сабе дыханне.

Не трэба перавальваць корпус наперад-назад, варта трымаць цэнтр цела, каб спіна хутка не стамілася.

 

Па матэрыялах: zvyazda.minsk.by, fortunita.info, inflora.ru