Па грыбы – без шкоды для ўласнага здароўя

У 2011 годзе колькасць атручванняў грыбамі сярод беларусаў удвая большая, чым у мінулым годзе.

За паўгода ў Беларусі зафіксавана 88 выпадкаў атручвання грыбамі. Лідар па колькасці атручванняў – Мінская вобласць, тут 61 атручванне, піша БЕЛТА.

Асноўныя прычыны атручванняў:

Таксічнасць саміх грыбоў, абумоўленая наяўнасцю таксінаў ;

Працяглае захоўванне сабраных грыбоў без іх кулінарнай апрацоўкі, альбо доўгае захоўванне ўжо прыгатаваных грыбоў;

Параза грыбоў шкоднікамі, у прыватнасці, грыбнымі мухамі;

Сумеснае ўжыванне грыбоў некаторых відаў (напр., гнаявік – Coprinus) з алкаголем;

Назапашванне (руск. накопление) ў працэсе росту грыба ў пладовых целах шкодных для арганізма рэчываў (цяжкіх металаў і інш);

Частае ўжыванне ў ежу грыбоў сямейства Смарчковыя (Morchellaceae);

Для дзяцей шматлікія грыбы нашмат небяспечней, чым для дарослых, таму ўжыванне нават  «добрых» грыбоў дзецьмі варта абмежаваць.

Сімпоты атручвання:

• рэзкі боль у жываце праз 3-12 гадзін пасля ўжывання грыбоў;

• ваніты(руск. рвота);

• панос;

• слабасць;

• галаўны боль.

Магчымы таксама:

• сутаргі;

• галюцынацыі ;

• трызненне (руск. бред).

У мінулым годзе атручванняў  грыбамі па Беларусі было менш. На 19 жніўня 2010 года было зарэгістравана толькі 44 выпадкі.

На заўвагу аматару збору грыбоў

Техніка бяспекі грыбніка:

Правільны абутак.

Вельмі важна паклапаціцца пра абутак, каб пазбегнуць шмаравання (руск.  натирания) ног.

Лепшы абутак – спартовы, разношаны або на памер большы. Шкарпэткі – шарсцяныя або баваўняныя(руск. хлопчатобумажные)  – у залежнасці ад надвор’я.

У лесе забараняецца карыстацца запалкамі і распальваць без крайняй патрэбы вогнішча.Вопратка павінна закрываць усе часткі цела.  Аддаць перавагу  лепш светламу колеру.Галава грыбніка павінна быць прыкрытая.

Карысная спасылка: якія грыбы можна знайсці напрыканцы лета – на пачатку восенні

Тэхніка збору грыбоў:

• Збіраць можна толькі тыя грыбы, у ядомасці якіх не сумняваешся, незнаёмы грыб лепш абыйсці.

• Нельга спрабаваць на смак сырыя грыбы.

• Збіраць лепш маладыя грыбы, бо у старых (пераспелых) могуць назапашвацца таксічныя рэчывы.

• Грыбы хутка псуюцца, таму перапрацоўваць іх трэба ў дзень збору.

• Смецце, банкі, шкляныя і палімерныя, якія засталіся пасля абеду, нельга закопваць у лесе. Іх  неабходна забраць з сабой і выкінуць у смеццязборнік.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў: grib.forest.ru і mushroomer.info