Што рабіць напрыканцы лета, каб захварэць: 13 антыпарад

Зрабіць канікулы і адпачынак больш працяглымі можна. Самы просты і дзейсны спосаб – захварэць…

Хутка – верасень.  Якія першыя асацыяцыі з гэтым часам? Вучоба, падручнікі, лекцыі, для кагосьці – праца.

Няўжо нельга адцягнуць пачатак вучобы і першага пасля адпачынку працоўнага дня?  Можна.

Як? Коштам свайго здароўя…

Нашыя 13 антыпарад:

1. Апранайся не па надвор’ю.

2. Забудзь пра парасон.

Нішто так не падрывае імунітэт,  як халодны дождж з моцным паветрам.

3. Зрабі тэмпературны рэжым кантрастным.

Спачатку распарыцца на сонейку, пасля – скразняк або ледзяны душ.

4. Пітво – толькі з лядоўні.

5. Скразнякі павінны стаць спадарожнікамі.

У транспарце, у офісе, усюды,  дзе ёсць струмені халоднага паветра трэба быць на струмені.

6. Купайся пры любым надвор’і і ў любым вадаёме.

«Пабочны эффект»:  замест хваробы,  арганізм можа закаліцца.

7. Можна памарыць сябе голадам.

І імунітэт пахіснецца, і вага скінецца.

8. Адразу пасля душу (з мокрымі валасамі) выйсці на скразняк.

9. Адшукаць  хворага і праводзіць з ім як мага больш часу.

10. Марозіва, марозіва і яшчэ раз марозіва.

Чаго больш за ўсё баіцца здаровае горла?  Вялікай колькасці марозіва!

11. На ноч адкрый усе форткі і схавай падалей коўдру.

12. Рукі можна і не мыць.

Як гэтага  хацелася ў дзяцінстве!  Глістоў можна падцэпіць, але ж гэта нішто ў параўнанні з дыфтэрыяй, якая працягне канікулы, як мінімум на тыдзень.

13. Каб падаўжэй расцягнуць «задавальненне» ад  хваробы, дацягніце да апошняга візіт да доктара. А ў дадатак – можна пасля не выконваць яго рэкамендацыі…

 

Канікулы, адпачынак – гэта, вядома ж, добра. Але ці варта дзеля іх падрываць уласнае здароўе?  Як здароўе за грошы не купіш, так і дадатковыя канікулы яго не дададуць.

Адно з выслоўяў гаворыць: не можаш змяніць сітуацыю, змяні сваё стаўленне да яе. Можа проста трэба пашукаць пазітыў?

Будзьце здаровы!