Сакрэты офіснага харчавання

Напрыклад, сняданак з’яўляецца самым важным прыёмам ежы, яго мэта – зарадзіць арганізм якаснай энэргіяй, забяспечыць правільны дзённы рэжым сілкавання.

Сняданак з бутэрбродамі, печыва да чаю сярод працоўнага дня, абед – у сталоўцы ў і, нарэшце, багатая вячэра – самы распаўсюджаны варыянт харчавання сярэднестатыстычнага офіснага супрацоўніка. Праўда, дыятолагі кажуць, што амаль у 100% выпадках гэтакае жыццё вядзе да лішняй вагі і гастрыту.

Выйсце – у гадзінніку

Рэжым шмат чаго вызначае. Варта прытрымвацца вызначаных часавых прамежкаў паміж прыёмамі ежы. Іх колькасць залежыць ад часу няспання чалавека. Людзям з працяглым перыядам няспання, вялікай фізічнай і разумовай нагрузкай рэкамендавана 4-5-ці разавы рацыён.

Для тых жа, хто вядзе менш актыўны лад жыцця, аптымальным з’яўляецца трохразовае сілкаванне.

Галоўнае, каб паміж прыёмамі ежы не было больш за 4-6 гадзін, а сумма спажытых калорый не перавышала 2000-2500 тысяч.

 

Усё вырашае сняданак

Сняданак з’яўляецца самым важным прыёмам ежы, яго мэта – зарадзіць арганізм якаснай энэргіяй, забяспечыць правільны дзённы рэжым сілкавання. Гэта надзвычай важна менавіта для офісных працаўнікоў, якія вядуць маларухомы лад жыцця.

Пачынаць дзень лепш за ўсё са шклянкі вады. Правільны сняданак можа складацца з нятлустага мяса, рыбы ці птушкі, тварагу,  гародніны і садавіны, зялёнага чаю.

Бялковы сняданак дазволіць пазбегнуць раптоўных прыступаў голаду. Цалкам падыйдзе і звыклая аўсянка. Праўда, яна павінна быць з суцэльных круп. Таксама карысныя – грэчка, дзікі і буры рыс. Трэба памятаць: чым даўжэй трэба варыць кашу, тым яна больш карысная.

 

На абед – мюслі

Праўда, тут ёсць некалькі варыянтаў. Можна ўзяць ежу з дому. Выдатна, калі атрымаецца паабедаць у цішыні і вылучыць на гэта хаця б 15-20 хвілін. Браць на працу пажадана розныя  салаты з гародніны, якія лепш запраўляць ужо на месцы. Але не маянэзам, а карыснымі соусамі – сокам цытрыны, бальзамічным ці соевым соўсам. Добрым дадаткам могуць стаць малочныя прадукты – тварог, ёгурт, кефір.

Акрамя гэтага, карысным абедам з’яўляюцца мюслі з зёлкамі, арэхамі ці сухафруктамі. А вось розныя прадукты па метаду «заліў кіпенем і гатова» – спажываць не варта. Вынікам падобнага абеду будзе хуткі голад, дрэннае самаадчуванне ды млявасць. Да таго ж, танная і нізкаякасная ежа з часам прыводзіць да сур’ёзных праблем са здароўем.

 

Тварог дапаможа  перамагчы голад

Паміж прыёмамі ежы не павінны быць вялікія перапынкі. Ідэальныя «перакусы» – гэта несалодкая садавіна (ківі, цытрусавыя, яблыкі), гарбата з тварагом, бялкова-вітамінавыя батончыкі, дзе мала угляводаў і тлушчу. Таксама можна задаволіць голад пітным ёгуртам ці кефірам.

Не лепшы варыянт – печава. Напрыклад, у кавалачаку звычайнага хлеба – каля 60 ккал, а ў 100 грамах хлебцаў – 330-350 калорыяў. І калі незаўважна, на працягу дня, з’ядаць такі пакуначак, то амаль дакладна будзе парабор, а значыць – і лішняя вага. Абавязкова трэба ўважліва чытаць этыкеткі і навучыцца лічыць.

 

Дарэчы

Нажаль, у Беларусі пакуль яшчэ не знайшлі шырокага распаўсюду прадуктаў, распрацаваных спецыяльна для офісных супрацоўнікаў. Яны, дарэчы, надзвычай папулярныя ў Еўропе і ў Злучаных Штатах. Часцей за ўсё – гэта збалансаваныя вітамінава бялковыя кактэлі, створаныя з улікам усіх фізіялагічных нормаў, ці аналагічныя па складзе батончыкі. Праўда час ад часу і нашыя  рэстарацыі прапаноўваць здаровае меню. Праўда, годны абед у кавярні каштуе не меней за 20 тысяч рублёў. Сталоўка ж не лічыцца выдатнай з пункту гледжання якасці. Да таго ж, трэба ведаць, што ў рэстаранах для паляпшэння смаку ежы часта выкарыстоўваюць транстлушчы, воцат, паніроўкі, што ўжо само па сабе шкодна.

Паводле матэрыялаў nmn.by і Loopy.by