У Каліфорніі ўзнагародзілі самага пачварнага сабаку

У конкурсе, які стаў ўжо 23-м па ліку, змагаліся прэтэндэнты на званне самага пачварнага сабакі ў свеце.

Перамога была прысуджаная сабаку Йода, мешанкі чыхуахуа і кітайскага чубатага сабачкі. Уладальніца пачварыка атрымала прыз у тысячу долараў, – піша Корреспондент.

Пераблытала з пацуком

Пераможцу конкурса – сабачку Йода, ужо 14 год. Жанчына, якая падабрала яго на вуліцы, падумала спачатку, што гэта пацук. Важыць пачварык менш за кілаграм.

Сабачка перамог у конкурсе дзякуючы поўсці, якая расце шматкамі, языку, які звісае з пашчы і безвалосым лапам.

Перамагаюць пэўныя пароды

Конкурс на самага пачварнага сабаку праводзіцца ў 23-і раз. Год таму перамогу ў ім атрымаў чыхуахуа з адным вокам. Паказальна, што ў 2009-м годзе перамог кітайскі чубаты сабака. Нагадаем, што Йода з’яўляецца сімбіёзам гэтых двух парод.