Калі сам Прарок у вогненнай калясніцы па небе ездзіць

Адно ганаровых святаў у народным календары – Дзень Іллі (Прарока Іллі, Іллі Граманоснага) – прыпадае на 2 жніўня.

Адно ганаровых святаў у народным календары – Дзень Іллі (Прарока Іллі, Іллі Граманоснага) – прыпадае на 2 жніўня.

Адно ганаровых святаў у народным календары – Дзень Іллі (Прарока Іллі, Іллі Граманоснага) – прыпадае на 2 жніўня.

З гэтага дня забараняецца купацца ў адкрытых вадаёмах.

З Ільіна дня светлавы дзень памяншаецца, а ноч павялічваецца: «Ілля-прарок дзве гадзіны звалок».

Успрымалася свята Іллі і як дзень нябеснага агню i культ грамоўнiка – галоўнае свята нябеснай сiлы, якая перамагае злую сiлу.

Грымоты з маланкамі на Іллю тлумачылі тым, што гэта сам прарок у вогненнай калясніцы раз’язджае па небе.

 

Хто ж такі Ілля

Ілля– апякун земляробства і абаронца ад «нячыстай сілы», які увабраў у сябе рысы язычніцкага бога Перуна.

Народны вобраз

Ілля – адзін з папулярных вобразаў у фальклоры. Ён малюецца і як адмоўны, грозны і несправядлівы. Ілля лічыцца таксама і заступнікам ураджаю ды ўрадлівасці.

Біблейская гісторыя: доўгачаканы дождж

Народнае ўяўленне, якое выражаецца ў свяце Іллі, цесна звязана з біблейскай гісторыяй аб Іллі-прароку. Паводле падання, гэты прарок «да 33 гадоў сядзеў дома «сіднем», але быў пазбаўлены ад гэтай хваробы і надзелены такой агромністай сілай, што яе прыходзілася заўсёды ўтаймоўваць.

У праваслаўі за свае дзеянні Ілля яшчэ пры жыцці па волі Бога ўзнёсся на неба ў вогненай калясніцы, якая з’явілася з расступіўшайся ракі Іардан. І зараз у вялікай калясніцы на белым кані ездзіць ён па небасхіле, пакідаючы пасля сябе іскры, з якіх і паходзяць навальніцы і маланкі. Зімой Ілля раз’язджае на санях, таму ў гэты час няма ні маланак, ні навальніцы, ні грому.

Чаму гром грыміць?

Існуе павер’е ў народзе аб громе.

Грыміць таму, што Ілля (Пярун) грукаціць на калясніцы па хмарах і кідае маланкі-стрэлы ў нячыстую сілу, якая можа ператварацца ў розных звяроў каб выратавацца.

Надвор’е

Калі на Іллю лье дождж, кажуць, што ён сушыць адзежу пасля навальнічнага пажару.

Калі на Іллю няма дажджу, чакай пажараў і доўгай зімы.

А жнівеньскія ліўні з бясконцымі маланкамі празвалі «рабінавымі днямі (ночамі)», яны часцей і пачыналіся на Іллю.

Прыкметы

Існавалі розныя назіранні ў гэты дзень:

Калі дождж — будзе жыта ядронае.

Калі пагода — павінен быць добры сенакос.

Калі спякота — трэба чакаць працяглай зімы.

Калі на Іллю няма дажджу, чакай пажараў і доўгай зімы.

«Калі на Іллю паспелі чарніцы, паспела і жыта»; «Ілля блізка: гніся, баба, нізка, уставай раненька, ды жні дапазненька»; «Ілля пытае, ці гатова ралля, а Успленне, ці гатова насенне»; «На святога Галляша (Іллю) з новых круп каша»; «Да Іллі на сене пуд мёду, а на Іллі пуд гною», «Да Іллі поп дажджу не ўмоліць, пасля Ілліна дня баба фартухом пагоніць».

Ілля багаты на прыказкі-прадказанні:

«Прыйшоў Пятрок – сарваў лісток, прыйшоў Ілля – сарваў два».

«Прыйшоў Ілля – укінуў у воду кусок льда».

«Ілля нарабіў гнілля».

«На Іллю да абеда лета, а пасля абеда восень».

Дзень Іллі ўспрымалі як рубеж між летам і восенню: «Ілля жніво пачынае, а лета канчае»

Дзень Іллі ўспрымалі як рубеж між летам і восенню: «Ілля жніво пачынае, а лета канчае»