Фотаздымкі можна зрабіць жывымі

Як менавіта «прымусіць» развівацца валасы на фотаздымках, варушыцца шампанскаму ў бакале – высвятляў gorad.by

Нью-Ёркская фатограф Джэймі Бэк (Jamie Beck) разам з веб-дызайнерам Кевінам Бургам стварылі серыю аніміраваных фотаздымкаў. Гэтыя жывыя фотаздымкі называюць сінемаграфіямі (Cinemagraph). Гэта не простыя gif-кі, а мастацтва на мяжы фота і відэа.

Фотаздымак – гэта стоп кадр, аднак яго можна ажывіць, і зрабіць гэта можа хто пажадае.

Gorad.by прапануе два спосабы, як можна самастойна ператварыць звычайны фотаздымак у сінемаграф.

Першы варыянт

Аб гэтым спосабе стварэння жывога фотаздымка нам распавяла фотааматар Хрісціна Бачыла.

Неабходныя камп’ютарныя праграмы:

CorelDraw, GifCon32.

Крок 1

Запускаем CorelDraw. Ствараем новы файл. Націскаем Text Tool (на панэлі графікі), пакідаем курсор на полі дакумента. Націскаем левую кнопку мышы і ўводзім тэкст (для першых спроб лепш папрактывацца на тэксце).

Крок 2

Вылучыце рэдагуемы тэкст, націсніўшы мышшу кнопку Pick Tool на панэлі графікі, клікніце па рэдагуемым тэксце. Усталюйце памер шрыфта 36, уключыце ўласцівасці паўтлусты (кнопка У) і курсіў (кнопка I).

Крок 3

Націсніце правай кнопкай мышы на тэксце. Выберыце ў выпадальным меню каманду Convert To Curvers. Выкарыстоўвайце кнопку Zoom Tool для атрымання зручнага для работы маштабу.

Крок 4

Змяніце колер свайго аб’екту. Націсніце Pick Tool. Выклічце акно градыентнага залівання (кнопка Fill Tool на панэлі графікі + Fountain Fill Dialog). У акне абярыце налады па сваім гусце, націсніце кнопку ОК.

Крок 5

Зрабіце сем копій з аб’екта і размясціце іх паслядоўна ў адну гарызантальную лінію. Пры гэтым Выкарыстоўвайце каманды Edit -> Copy і Edit -> Paste. Звярніце аб’екты з другога па восьмы на адпаведна 45, 90, 135, 180, 225, 270, 315 градусаў. Для гэтага вылучыўшы аб’ект ўводзіце ў поле Angle of Rotation значэнне кута павароту.

Крок 6

Кожны фрагмент захавайце ў асобны gif файл. Выкарыстоўвайце каманду File->Export.

Крок 7

Запусціце GifCon32. Стварыце новы файл File->New.

Выканайце каманду Inser->|Loop, а пасля Insert->Image. У акне, якое адкрылася, абіраем першы файл, які захавалі раней. У наступным акне ўсталёўваем перамыкач (руск. переключатель) у стан Use a local palette for this image. Ціснем ОК. Гэты алгарытм выконваем для астатніх файлаў.

Крок 8

Вылучыце ў дакуменце модуль Loop і выканайце Insert->Control. Аналаг ічна і для астатніх файлаў.

Павінен атрымацца наступны дакумент:

HESDER GIF98a Screen (640 x 480)
LOOP
CONTROL
IMAGE 1.gif54 x 32. 256 colors
CONTROL
IMAGE 2.gif54 x 32. 256 colors
. . .
. . .
CONTROL
IMAGE 8.gif54 x 32. 256 colors

Крок 9

Вылучыце адзін з модуляў і выканайце каманду Blok ->Edit. У акне, якое адкрылася, уключыце перамыкач Transparent color. Націсніце кнопку з паказальнікам і клікніце мышшу ў малюнку па тым колеры, які павінен стаць празрыстым (белы колер фону). У радку Remove by усталюеце Background. У полі Delay усталюеце значэнне 20. Націсніце кнопку ОК. Прарабіце тое ж самае з астатнімі модулямі Control.

Крок 10

Вылучыце першы модуль і запусціце каманду Blok -> Edit. Усталюйце ўласцівасці Image left і Image top – адпаведна 0 і 40. Націсніце кнопку ОК. Прарабіце тое ж самае з астатнімі модулямі Image, усталяваўшы наступныя значэнні: Image2 7/3, Image3 – 40 / 0, Image4 3/7, Image5 – 0 /40, Image6 7/3, Image7 – 40/0, Image8 3/7. Націсніце кнопку View для прагляду вынікаў сваёй працы. Каб адмяніць паказ – націсніце правую кнопку мышы.

Захавайце файл, а затым адкрыйце яго з дапамогай браўзера.

Другі варыянт