Лявон Вольскі выступіў у Магілёве

На творчай сустрэчы з магілёўцамі 30 чэрвеня быў прэзентаваны новы альбом «Саўка ды Грышка».

Лявон Вольскі прэзентаваў у Магілёве свой новы мультымедыйны дыск «Саўка ды Грышка».

Творчая сустрэчы сабрала каля 100 магілёўцаў. Мерапрыемства працягвалася каля двух гадзін. Акрамя прэзентацыі альбому на сустрэчы  прагучалі любімыя хіты часоў NRM і Крамбамбулі.

Скончылася ўсё раздачай аўтографаў.

На сустрэчы з Лявонам Вольскім пабываў gorad.by:

Відэа з канцэрта:

Лявон Вольскі, «Зямля» (сольна, жывы гук)
Лявон Вольскі, «Я нарадзіўся тут» (сольна, жывы гук)
Лявон Вольскі, «Фальксваген-Пасат Універсал» (сольна, жывы гук)