Каб прыгнуць з парашутам, вучыцца трэба ўсяго 3 гадзіны

Хочаш скокнуць з парашутам, але не ведаеш дзе і як можна гэта зрабіць гэта ў Магілёве? Gorad.by з лёгкасцю прасвеціць у гэтай справе.

Па інфармацыю gorad.by звярнуўся да кіраўніка Магілёўскага штаба аэраклуба Дзмітрыя Церашонка.

 

Колькі каштуе задавальненне скокнуць з парашутам

170 тысяч беларускіх рублёў з вышыні 1000 метраў.

520 тысяч беларускіх рублёў з вышыні 3000 метраў.

Запісвацца на прыжок трэба загадзя,  калі набіраецца група – вырашаецца дата.

Аплочваецца скачок у касе аэраклуба.

Якія абмежаванні ёсць для аматараў вострых адчуванняў

Першае, што можа стаць перашкодай – гэта здароўе, узрост, вага і рост.

Перад прыжком агляд на месцы праводзіць медсястра.

Пажадана яшчэ мець страхоўку.

 

Калі пачынаецца сезон і колькі доўжыцца інструктаж

Усё залежыць ад надвор’я.  Часцей за ўсё пачатак – канец вясны, канец – пачатак кастрычніка.  Перад скокам трэба прайсці трохгадзінны інструктаж.

Калі ёсць жаданне – можна прыгаць з інструктарам.


Ці можна прафесійна займацца парашутным спортам у Магілёве?

Можна, з 15-ці год. Набіраецца бюджэтная група з 20 чалавек, але для гэтага трэба прайсці медыыцынскую камісію.

 

Колькі важыць заплечнік

Поўны заплечнік  важыць каля 24 кілаграмаў.  Яго складваюць прафесіяналы.  У ім 2 парашуты.  Адзін з іх адкрываецца аўтаматычнана.

 

Які адсотак нераскрывальных парашутаў?

Усе парашуты раскрыліся ў гэтым і папярэдніх гадах.

 

Даведка:

Магілёўскі аэраклуб знаходзіцца ў Новым Пашкава.

Да аэраклуба ходзяць маршруткі №8 і №43.

Можна дабрацца на аўтобусах №4 або №30 да вуліцы Чырвоназорнай (руск. Краснозвёздной), а пасля прайсці пешшу ўздоўж трасы да клуба.

Тэлефон аэраклуба: (0222) 28-98-04.