У Магілёве будзе праведзены майстар-клас па беларускіх народных танцах

У Магілёў завітае славуты харэограф, даследчык баларускіх традыцыйных танцаў, кіраўнік ўзорных фальклорных гуртоў Сяргей Выскварка.

Майстар-клас па беларускіх народных танцах адбудзецца 12 лютага ў Палацы культуры вобласці (ДК «Хімвалакно»).

Пачатак у 14:00.

Уваход вольны.

Да нас завітае славуты харэограф, даследчык баларускіх традыцыйных танцаў, кіраўнік ўзорных фальклорных гуртоў Сяргей Выскварка!

У магілёўцаў з’явіцца магчымасць навучыцца танчыць лявоніху, таўкачыкі, мяцеліцу, польку і шмат іншых танцаў.

Зусім не абавязкова ведаць азы танцаў, бо спадар Выскварка навучыць любога «з нуля», паведамляе сайт магілёўскага Таварыства беларускай мовы.

 

Для жадаючых прыняць удзел

З сабой трэба ўзяць зручны абутак, дзяўчатам трэба быць у спаднічках, можна апрануць строі.

Кантактныя тэлефоны: +375 29 221 66 26 (МТС); +375 25 770 29 32 (Life) – Наста