Сёння гурток беларускай мовы запрашае

Сёння 6 кастрычніка а 19-тай гадзіне – заняткі, прысвечаныя мастаку Івану Хруцкаму.

Вечарына адбудзецца ў Палацы культуры вобласці, пачатак а 19-тай. Заняткі будуць доўжыцца паўтары гадзіны. Сённяшні выкладчык – мастачка магілёўскай філармоніі.

Уваход вольны.

Таварыства Беларускай Мовы праводзіць падобныя мерапрыемствы ўжо каля трох год. Тэмы сустрэчаў штораз новыя.

Сёння мерапрыемства прысвечана 200-годдзю выдатнага мастака Івана Хруцкага. Больш падрабязная інформацыя – на сайце ТБМ.