Польскі інстытут для МДУ імя Куляшова – “Міцкевіч бліжэй”

Конкурсы, чытанне вершаў, сумеснае спяванне песняў – поўны інтэрактыў ад Віктара Шалкевіча для магілёўцаў.

У сераду, 6 кастрычніка, у МДУ імя Куляшова адбылося мерапрыемства ў межах праграмы Польскага інстытуту ў Мінску – “Міцкевіч бліжэй”…

Сярод выступоўцаў:

Віктар Шалкевіч – вядомы акцёр з Гродна, бард, лаўрэат міжнароднага конкурсу аўтарскай песні, кавалер Ордэна Усмешкі.

Анатоль Кандыба – піяніст і кампазітар.

Стэло Фіджы Ракурітасуа – зорка мадагаскарскай песні.

 

На мерапрыемстве прысутнічала кал 50-ці чалавек. Сярод іх і студэнты, і выкладчыкі. Прыйшлі на мерапрыемства многія мэтанакіравана, некаторыя – не ведаючы для чаго… Але чакалі ад сустрэчы шмат усе:

Малады чалавек, навучэнец 3 курса БРУ:

– Я не ведаю што тут будзе дакладна адбывацца, мяне запрасіла сюды сяброўка. Але мне было цікава сюды прыйсці, штосьці новае пачуць.

 

Студэнтка МДУ, аддзяленне журналістыкі:

– Мне вельмі цікава. Я толькі пачала займацца вывучэннем польскай мовы на курсах і мне цікава што нам тут прадэманструюць тыя, хто ведае польскую мову нашмат лепш. Я не ведаю тых выступоўцаў, якія заяўленыя ў праграме. Мая мэта прысутнасці тут – азнакамляльная.

 

Студэнка МДУ, ФСФ – беларускае аддзяленне:

– Мне было цікава. Я хачу даведацца тут пра нешта новае. Усё-такі Польшча з намі мяжуе і мы з палякамі, напэўна, блізкія па духу. Часткова мы падобныя да польскага народу: нам перадалася і моўная своеасаблівасць, і традыцыі. Цікава мерапрыемства яшчэ і тым, што звязана яно з Адамам Міцкевічам. І у сувязі з тым, што я вучуся на беларускам аддзяленні – мяне гэты тычыцца непасрэдна. Я не ведаю польскую мову, але пачала хадзіць на факультатыў з гэтага году.

 

Спадарыня Наталля:

– Па шчырасці, я прыйшла на прыватную сустрэчу з заяўленым Віктарам Шалкевічам, бо я яго ведаю асабіста. Па-другое, беларуская мова – там дзе я, і я – там, дзе беларуская мова. Цікава перспектыўнае развіццё самой вечарыны: Міцкевіч, Макарэвіч, Шалкевіч… Я веру ў тое, што ў нас будзе будучыня…

 

Віктар Шалкевіч

Віктар Шалкевіч