У Магілёве прайшлі сустрэчы са шведскімі літаратарамі

Магілёў наведалі шведскі пісьменнік Ульф Старк і спецыяліст па літаратуры Яніна Арлоў.

Удзельнікі правялі 17 лютага дзве амаль аднолькавыя сустрэчы ў Магілёве. Адну – у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова, а другую, больш нефармальную і свабодную – у грамадскім цэнтры «Кола сяброў». Вёў імпрэзы беларускі бард і паэт Віктар Шалкевіч.

Ульф Старк распавядаў пра свае кнігі, жыццё, узгадваў бацьку і дзяцінства. Шалкевіч чытаў урыўкі кніг Старка і спяваў пад гітару.

Абяцанага Эрыксана не было

Планавалася, што ўдзельнічаць у сустрэчах таксама будзе пасол Швецыі ў Беларусь Стэфан Эрыксан, аднак яго не было. Адсутнічаў ён па асабістых абставінах.

  • Сустрэча са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя КуляшоваСустрэча са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова
  • Беларускі бард і паэт Віктар ШалкевічБеларускі бард і паэт Віктар Шалкевіч
  • Шведскі пісьменнік Ульф Старк і спецыяліст па літаратуры Яніна Арлоў (злева)Шведскі пісьменнік Ульф Старк і спецыяліст па літаратуры Яніна Арлоў (злева)
  • Грамадскі цэнтр «Кола сяброў»Грамадскі цэнтр «Кола сяброў»