Што казалі беларускія славутыя класікі аб роднай мове

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА.

Як вядома, у сучаснай Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. Большая частка насельніцтва – каля 70% – у побыце карыстаецца рускай мовай. Але роднай мовай большасць беларусаў усё ж лічыць беларускую – больш за 50%. У Магілёўскай вобласці роднай мовай назвалі беларускай 55,08% грамадзян.

У Магілёве ў 2012 годзе праводзілася агульнанацыянальная дыктоўка і беларускае пяціборства, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная…

 

Выказванні славутых беларусаў аб роднай мове:

Янка Купала: Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне.

Францішак Багушэвіч: Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананьнем, катораму мову займае, пасьля і зусім замерлі. Не пакідайце – ж мовы нашай беларускай, каб ня умерлі!

Уладзімір Караткевіч: Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой – не патрэбен мне рай на душы. Ў небясі. На зямлі.

Якуб Колас: Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю.

Алесь Гарун: Дык шануй, беларус, сваю мову, – гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця – народы!

Максім Танк: З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, – ты выткана, дзiўная родная мова.