Прагулка з Шалкевічам па Магілёву (дадаўся тэкст размовы)

Падчас прагулкі па горадзе Віктар Шалкевіч падзяліўся з gorad.by сваімі ўражаннямі пра Магілёў і магілёўцаў.

У Магілёве 6-7 кастрычніка пабываў Віктар Шалкевіч – вядомы акцёр з Гродна, бард, лаўрэат міжнароднага конкурсу аўтарскай песні, кавалер Ордэна Усмешкі.

Знакаміты беларускі бард прагуляўся па вуліцах нашага гораду і распавёў цікавыя гісторыі, якія звязваюць яго з Магілёвам…



Просмотреть все
Получите собственный

 

Тэкст размовы (відэа)

Віктар Шалкевіч:

 Цікавыя гісторыя, звязаныя з Магілёвам

Іх цэлых тры, я ўжо ўзгадаў…

Першая. Калі я быў тут на Аршанскай бітве, на фестывалі на крапівеньскім полі, тады ў вас тут быў такі вельмі прасунуты прадпрымальнік па прозвішчу Фёдараў (дарэчы, прывітанне яму). У яго быў такі «Масквіч» з радыётэлефонам, на якім ён ездзіў. І я памятаю, што я заваяваў гран-пры на гэтым крапівеньскім полі. І Фёдараў мне дарыў набор з керамічным посудам. І ён усё блытаўся і казаў «набор кірамічнай мэблі» (смяецца). Карацей, ён дарыў мне керамічны посуд, а называў гэта «мэбля».

Другое, што было тут цікавае – калі я аднойчы тут выступаў, калі габрэі ў вас яшчэ не з’ехалі ўсе. І вас ёсць такая вядомая фігура як Сямён Глазштэйн (таксама прывітанне яму). Ён мяне запрасіў на нейкі канцэрт. І практычна тры песні я спяваў. Першая – «Пра Волавіца Абрама». Другая – «Ах мой мілы жыдок…» – настаражыліся ўсе так… І на трэцяй – « Juden Tango альбо Пачакайце, жыды” – на словах “пачакайце, жыды” усе пачалі апладыраваць (рэд., Шалкевіч плёскае рукамі). Ну, ведаеце, слова «жыд» у беларускай мове, у адрозненні ад расейскай, не мела такога негатыўнага акрасу…

Ну, а трэцяе… Ведаеце, ў Магілёве ў мяне столькі сяброў, вось і дзеці іх ўжо падраслі. Так пры-емна, што дзеці ведаюць гісторыю… І Магілёў вельмі харошы ўтульны горад… Мне падабаецца.

Яшчэ я памятаю ў 96-тым ці 97-мым годзе, калі была прэзентацыя альбома «Смутны беларускі блюз», я пачынаў яе з Магілёва. А мае сябры знялі ў гасцініцы «Магілёў» шыкоўны люкс. Ну, я завальваюся з чамаданам, іду… За мной бяжыць карыдорная і крычыць: «Скажите пожалуйста, а с вами Леонтьев приехал?..» А я ёй кажу: «Я да гэтай кампаніі не маю ніякіх адносінаў».

 

 Пра любімыя ў горадзе мясціны

Ёсць такое месца – дом Віталя Васількова. Я там вельмі люблю бываць – гэта раз. Потым – касцёл Станіслава… Дарэчы, вы ведаеце, што я аўтар песні «Мы ехалі да Магілёва»?..

Я не ведаю, для мяне чамусьці Магілёў – такі… Вось усе звыклі гаварыць што «заходнікі – такія, а ўсходнікі такія» – не фіга: мы адныя людзі, проста ў нас лёсы разныя… І мяне настолькі крануў першы прыезд. Гэтая вашая старына ўся, гэтыя вашыя падобныя да Гародні вуліцы, касцёл Станіслава… І людзі, якія тут: я тады сутыкнуўся тут з самымі лепшымі людзьмі – з прадстаўнікамі інтэлігенцыі, якія не былі ні спітыя, ні скурвленыя, якія практычна дбалі пра тое, што ў вас ёсць… І мне Магілёў вельмі стаў падабацца. Таму што, напрыклад, без людзей гэты горад – проста гурба камянёў. А калі яшчэ і людзі да гэтых камянёў – гэта проста выдатна!

  

Пажаданні магілёўцам

Сябры мае! Што вам пажадаць?.. Здароўя, па-першае. Па-другое – цвярозасці, яснасці розуму. Па-трэцяе, асабліва мужчынам хачу пажадаць, як казала пісьменніца Вікторыя Токарева: “Ин-терес к противоположному полу – залог долголетия» – гэтага вам і жадаю!