У Магілёве з’явіцца турма-музей са сродкамі катавання часоў сярэднявечча

У траўні-чэрвені пачнуцца работы над турмой пры музеі гісторыі Магілёва. Сярэднявечная турма-музей будзе знаходзіцца па адрасе вулица Ленінская, 5а.

Музея такога кшталту ў Беларусі няма.

Ёсць толькі турма пры Мірскім замку, але там толькі памяшканне без экспазіцыі, паведаміў дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Што можна будзе пабачыць у турме-музеі

На экспазіцыі ў музеі будуць прадстаўлены сродкі пакаранняў XVI-XVIII стагоддзяў.

Наведвальнікі нават змогуць прымерыць некаторыя з іх, напрыклад, кандалы.

Дыба, якой выкручвалі часткі цела, абцугі (руск. щипцы), якія раскальвалі і каралі імі зняволеных – усё гэта і не толькі можна будзе пабачыць у музеі.

Што сабой ўяўляла сярэднявесная турма

Будаўнічыя работы пачнуцца ў памяшканні напрыканцы вясны 2012 года

Будаўнічыя работы пачнуцца ў памяшканні напрыканцы вясны 2012 года

У сярэднявечнай турме катавалі, трымалі пад вартай пакуль вялося следства, рубілі галовы. Наогул, былі розныя віды пакаранняў, пачынаючы ад слупа сораму, які знаходзіўся на плошчы насупраць ратушы (пакараны туды ранкам прыходзіў і стаяў увесь дзень) і сканчаючы адсяканнем галавы.

Дзе знаходзіліся турмы сярэднявечча ў Магілёве

У Магілёве было дзве турмы: гарадская і каралеўская. Адна знаходзілася ў склепе ратушы, другая – там, дзе сучасны парк Горкага. У ратушы турма існавала з атрымання Магілёвам Магдэбургскага права (1577)  да першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772).