Помнікі і гістарычныя мясціны: што і як варта ахоўваць ў Магілёве

У Магілёве прайшла  імпрэза, прысвечаная Міжнароднаму дню аховы помнікаў, якую арганізавала Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

Пра тое, што варта ахоўваць у Магілёве і як кожны можа дапамагчы ў гэтай справе, даведаўся gorad.by.

На імпрэзе 18 красавіка прагучаў расповед пра помнікі архітэктуры гістарычнага цэнтра Магілёва. Прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і трагедыю знішчэння помнікаў, пазнаёміліся з рэдкімі фотаздымкі старога Магілёва.

 

На што трэба звяртаць увагу

Па-першае, пад  «аховай» – цэлы кавалак горада – гістарычны цэнтр Магілёва. І гэта зразумела.

Як адзначыў старшыня Таварыства беларускай мовы ў Магілёве Алег Дзьячкоў, таксама пад помнікамі варта разумець не толькі будынкі,  але і культурніцкі слой, а таксама і глебу. Да прыкладу было прыведзена наступнае:

• культурніцкі слой (5-6 метраў) у парку Горкага, дзе было вельмі шмат знаходак

• слой каля 2-ух метраў на Святанікольскім манастыры

• культурніцкі слой да 2-ух метраў на Дубравенцы

 

Як шэраговы грамадзянін можа дапамагчы ў ахове помнікаў Магілёва

У суботу, 21 красавіка а 14 гадзіне Таварыства беларускай мовы запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у прыбіранні могілкі Цішкі Гартнага (старшыня часовага рабоча-сялянскага савецкага урада Беларусi). Сустрэча на ўскрайку Пячэрскага лесапарку, дзе пахаваны Гартны.

Касцёл Унебаўзяцця найсвяцейшай Панны Марыі (Св. Станіслава) у гэтым годзе чакае рэстаўрацыя і патрэбны працоўныя рукі.  Усе жадаючыя могуць дапамагчы. Касцёл – адзін з самых старых будынкаў Магілёва.

Рыхтуецца фільм пра архітэктурныя помнікі Магілёва ў 3D-фармаце. Калі ў вас ёсць старыя фатаздымкі Магілёва, на якіх адлюстраваны знішчаныя помнікі культуры, то пакажыце іх ТБМ і зрабіце ўзнёсак у стварэнне фільма.

 

Матэрыялы па тэме

Якія помнікі ў хуткім часе могуць з’явіцца ў Магілёве

Гарвыканкам прапаноўвае абмеркаваць генплан Магілёва

Плошчу Леніна рыхтуюць да рэканструкцыі

Што можа стаць турыстычным брэндам  рэгіёну – абмеркавалі ў Магілёве