Вайцюшкевіч праспяваў для магілёўцаў

Вечарына, прысвечаная юбілею Уладзіміра Караткевіча, адбылася ў Магілёве.

У Магілёве 14 кастрычніка адбыўся канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. Бард выступіў з праграмай «Беларуская песня», якая прысвечана 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча (1930 – 1984).

Мерапрыемства адбылася ў кафэ «Альфа» Палаца культуры вобласці.

На вечарыне прысутнічала каля 50-ці магілёўцаў. Мерапрыемства зладжана клубам “Натхненне” і Магілёўскім ТБМ.

Даведка:

Зміцер Вайцюшкевіч – лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra. Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадскі шансон, рок, аўтарская песня.

Зміцер Вайцюшкевіч

Зміцер Вайцюшкевіч