Купалле: ці ёсць эротыка ў народнай культуры

У ноч з 6 на 7 ліпеня (23 – 24 чэрвеня) ў Беларусі адзначаецца Купалле – адно з найбольш яскравых народных святаў.

Яго прывабнасць і папулярнасць, асабліва сярод моладзі, тлумачыцца часам яго правядзення – днём летняга сонцастаяння – максімальным росквітам прыроды. З гэтым звязаны і яшчэ адзін аспект: Купалле – гэта самае эратычнае свята ў народнай традыцыі.

 

У чым купальская эротыка?

Увесь вясновы фальклор асабліва эратычна насычаны. Гэта час, калі абуджаецца прырода, калі ўсё навокал поўніцца жыццёвай сілай.

Кульмінацыя росквіту прыходзіцца на свята сонцастаяння – Купалле.

У аснове ўсёй купальскай абраднасці ляжыць пакланенне нашых продкаў сонцу, вадзе і расліннасці, а эротыка імі ўспрымалася ў адным шэрагу з урадлівасцю зямлі і плоднасцю жывёлы. Яна разглядалася як жыццёвая сіла ў цэлым. Таму і знакамітае кіданне вянкоў у вогнішча, скокі праз яго, паленне ўсякага ламачча на добрае жыта і лён у гэту ноч – усё ўзаемазвязана. Так як і сканчэнне свята раніцою, узыход сонца і супольнае купанне ў аголеным выглядзе. Дарэчы, пра асаблівую сэксуальную свабоду ў купальскую ноч гавораць і тое, што пасля яе часта нараджаліся пазашлюбныя, т.зв. «святыя» дзеці:

На вуліцы чабор гарыць,

А ў дзевачкі жывот баліць.

«Ой, жанішка, ратуй, ратуй,

Калыбельку гатуй, гатуй»

Цікава, што менавіта Купалле было адным з самых масавых і ўкаранёных традыцый. Нягледзячы на пераслед з боку царквы, яно захоўвалася яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя.

 

Эротыка ў беларускіх традыцыях

Нашы продкі сэксуальнасць ўсведамлялі як адну з праяў касмічнай энергіі, што дазваляе чалавеку ўдзельнічаць у стварэнні Сусвету. Аднак, беларус вёў полавае жыццё не толькі дзеля працягу роду, але і сабе ў ахвоту, лічыць Уладзімір Лобач, дацэнт катэдры гісторыі й сацыялёгіі ПДУ. У прыватнасці, гэта вынікае з тэкстаў народных песень:

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

На што бабе рашато,

На што бабе сіта:

Дзед бабу патаптаў

– Будзе баба сыта

Досыць шырока паказана ў беларускім фальклоры й тэма пазашлюбных адносінаў. Ці не самы распаўсюджаны сюжэт – здрада маладой жонкі старому мужу. Але пазашлюбныя адносіны жанатых людзей усведамляліся як страта жыццёвай энергіі і, перш за ўсё, разумовых патэнцый.

Эратызм, сімвалічнае выяўленне сэксуальнасці і полавых узаемаадносінаў былі абавязковым элементам практычна ўсіх рытуалаў каляндарнага і сямейнага цыклаў: Каляды, Масленка, Вялікдзень, Купалле, Радзіны, Вяселле.

 

Залішняя цнатлівасць беларусаў – міф

Міф пра залішнюю цнатлівасць беларусаў адразу ж знікае, калі пачынаеш больш пільна прыглядацца да зместу вуснай паэтычнай творчасці.

Нашы продкі здолелі паказаць прыхаваны ад чужых вачэй бок свайго жыцця ў вельмі паэтычных вобразах, праз шматлікія сімвалы і метафары.

Для таго, каб убачыць патаемнае ў фальклорных тэкстах, неабходна ведаць, праз якія ж сімвалы зашыфравалі яго нашы прабабулі і прадзядулі. Так, напрыклад, прадметы падоўжанай формы, прызначаныя для ўтыкання, запіхвання, змяшчэння ўнутр (нож, шыла, таўкач, агурок, грэбень), у нашых продкаў набылі значэнне мужчынскага пачатку. Жаночага – прадстаўляюць рэчы, якiя нейкім чынам нагадваюць кола або маюць адтулiну цi паглыбленне: спаднiца, фартух, ступа, дзяжа, гаршчок, хамут, пярсцёнак, вянок.

Ведаючы і умеючы чытаць усё гэта, можна дакладна сказаць, што ні пра якое адмаўленне беларусамі радасцяў сэксу гаварыць не прыходзіцца. Але і пра асаблівую разняволенасць гаворка тут таксама не ідзе, – гаворыць этнакультуролаг Таццяна Валодзіна. – Ці былі нашыя продкі больш адукаваныя за нас, не ведаю. Але тое, што яны ўспрымалі сэксуальныя адносіны прыгажэй, чым мы, маглі іх апісаць, гаварыць пра іх і нават спяваць нашмат больш тонка і вобразна – гэта дакладна.

 

Карысная спасылка: Купальскія гулянні-2012 ў Магілёве праводзіць не будуць. Забаўляльная праграма прагугледжана 6-7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя

Матэрыял па тэме: Купальская ноч: таямнічасць з водарам кахання (фота і відэа, лета, 2011)