Выкупіць чарговае ўнікальнае выданне Магілёву трэба да 1 верасня

У планах Музея ў Ратушы Магілёва – набыць «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча,  якое датуецца 1651 годам і ўяўляе сабой помнік тэхнічнай, гістарычнай і мастацкай думкі.

Прыватны калекцыянер просіць за рарытэт 15 тысяч еўра.

У чым унікальнасць выдання?

Па словах дырэктара музея ў Ратушы Аляксея Бацюкова, «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча – выданне ва ўсіх сэнсах унікальнае:

– Па-першае, яно мае вялікую бібліяграфічную вартасць, бо ў свеце налічваецца толькі 27 падобных асобнікаў. Пры гэтым, на Беларусі няма ні воднага. Кніга напісана па-французску і перакладзена на асноўныя еўрапейскія мовы, бо на працягу 200 год з’яўлялася адным з найважнейшых у Еўропе падручнікам па артылерыі. Па гэтым трактаце вучыліся Ньютан, Напалеон, Мендзелеяў. Такім чынам, Казіміра Семяновіча можна смела лічыць першым беларускім ракетчыкам. Менавіта беларускім, і ў гэтым трэцяя вартасць выдання, бо Казімір Семяновіч нарадзіўся на Віцебшчыне, і ужо на першых старонках сваёй кнігі называе сябе «літвінам», а гэта значыць – грамадзянінам ВЛК і нашым з вамі земляком. Магчымасць мець працу такога чалавека і навукоўца ў фондах нашага музея – вялікі гонар»

Выкуп рарытэтаў -канцэпцыя музея

Зусім нядаўна магілёўцы здолелі выкупіць для Музея ў Ратушы адзіны цяпер у краіне статут ВКЛ.

Паралельна з гэтым фонды папоўнілі яшчэ некалькі старадрукаў, набыць якія таксама дапамаглі ахвяраванні гараджан.

У свеце налічваецца толькі 27 падобных асобнікаў

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

У свеце налічваецца толькі 27 падобных асобнікаў

Кіраўніцтва музея, цяпер ужо афіцыйна кажа аб тым, што адным з галоўных накірункаў працы з’яўляецца вяртанне ў горад культурных каштоўнасцяў. Сёння, вялікая колькасць з іх знаходзіцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце і іх выкуп немагчымы без дапамогі грамадскасці.

Для жадаючых ахвяраваць грошы

Кошт «Вялікага мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча – 15 тысяч еўра.

Гэтыя грошы трэба ўнесці да 1 верасня, каб выкупіць каштоўнае выданне, якое захавалася ў поўным аб’ёме і добрым стане.

Пакуль музейшчыкі сабралі толькі 1 мільён рублёў, але спадзяюцца, што знойдуцца спонсары, альбо проста неабыякавыя людзі, гатовыя ахвяраваць грошы на выкуп рарытэта.

Дырэкцыя установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» знаходзіцца па адрасе: 212030, горад Магілёў, вуліца Ленінская, 1А,

Тэлефон: + 375(222)22-99-46;

Электронны адрас: ratusha.mogilev@gmail.com

Сайт Музея: ratusha-mogilev.com