«Лялька таксама чалавек» у Магілёве: перспектывы фестывалю і лялечнага тэатра для дарослых

Пра тое, што «Лялька таксама чалавек» магілёўцы даведаліся яшчэ летась. Сёлета, аднайменны фестываль лялечных тэатраў для дарослых прыехаў ўжо другі раз. Праўда, цяпер толькі з адной пастаноўкай.

Дзея адбывалася на сцэне абласнога тэатра лялек 12 ліпеня. Спектакль ладзіўся па-польску, што, напэўна, трошкі перашкодзіла гледачам зразумець увесь сэнсавы смак востра-павучальных гісторый.

Фестываль аднаго дня

«Мажлівасці жыцця» – гэта пяць міні-лекцыяў, напісаных яшчэ ў 1957 годзе выбітным польскім філосафам Лешэкам Калакоўскім.

Рэжысёр Марэк Хадачыньскі: «У вас, як і ў Польшчы дарэчы, тэатр лялек больш атаясамляецца з дзецьмі. Праўда, ў гісторыі лялечнага тэатра ён заўсёды быў для дарослых»

Рэжысёр Марэк Хадачыньскі: «У вас, як і ў Польшчы дарэчы, тэатр лялек больш атаясамляецца з дзецьмі. Праўда, ў гісторыі лялечнага тэатра ён заўсёды быў для дарослых»

Намаганнямі рэжысёра Марэка Хадачыньскага, пяць іранічных гісторый, паводле Старага Запавету, загучалі акторскімі галасамі. Адмыслова да спектаклю была напісана і музыка. А ілюстрацыямі сталі скульптуры: да кожнай з навэл сучасныя польскія мастакі стварылі шэраг выяў.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Пра магілёўскія перспектывы тэатра лялек для дарослых

Нажаль, на гэтым фестываль ў Магілёве скончыўся. Грошаў на паўнавартасны фэст пакуль няма. Праўда, пану Марэку Хадачыньскаму, дзякуючы якому «Лялька таксама чалавек» і прыехаў у Магілёў, перспектывы бачацца досыць аптымістычнымі:

– Пан Марэк, хто дае грошы на гэты фестываль?

– Фестываль «Лялька таксама чалавек» фінансуе гарвыканкам Варшавы. Таксама сродкі выдаткоўвае Міністэрства культуры. Ім вельмі важна, каб адбывалася прапаганда польскай культуры. Але, ў супольнай працы вельмі зацікаўленыя і самі артысты. Вельмі важна сустракацца, абмяркоўваць тэатр, яго праблемы і радасці. Так мы разам хутчэй ідзем наперад.

– Ці ёсць надзея што «Лялька таксама чалавек» стане паўнавартасным фестывалем?

– Яны ёсць. Учора я размаўляў з дырэктарам драмтэатра ў Бабруйску. Ён таксама зацікавіўся нашым праектам. Наогул жа ёсць ідэя зрабіць фестываль 4 гарадоў: Магілёў, Бабруйск, Люблін і Варшава. Праўда, на гэта пакуль няма грошаў. Ні ў вас, ні ў нас. Але ў Еўропе існуюць фонды, якія фінансуюць падобныя праекты. Таму ёсць надзея, што і ў нас можа атрымацца. Таму я і прыязджаю да вас, так бы мовіць, рыхтую глебу. Мара ў мяне такая.

– А ці гатовая магілёўская публіка ўспрымаць лялечны тэатр для дарослых?

– Не гатова. Пакуль. У вас, як і ў Польшчы дарэчы, тэатр лялек больш атаясамляецца з дзецьмі. Праўда, ў гісторыі лялечнага тэатра ён заўсёды быў для дарослых. Але і гэта не істотна. На мой погляд, тэатр – гэта найперш мастацтва. А яно і для дзяцей і для дарослых. Праўда, для тых, каму яно сапраўды трэба. Іншая справа, што асабіста мяне цікавіць тэатр для дарослых. Але, каб даведацца, ці падабаецца – трэба убачыць. Вось мы і хочам, каб магілёўцы прынамсі ўбачылі.