Магілёўцаў запрашаюць на акцыю для збору сродкаў на рарытэтнае выданне

Музей гісторыі Магілёва сумесна з Магілёўскім ТБМ будзе праводзіць дабрачынны суботнік 28 ліпеня для збору грошай на пакупку кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі».

Каб выкупіць рарытэт трэба сабраць 15 тысяч еўра. На гэты час на пакупку кнігі Семяновіча сабрана 3 851 200 беларускіх рублёў.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Прыняць удзел

Усе ахвотныя прыняць удзел у акцыі могуць запісацца, патэлефанаваўшы ў адміністрацыю музея – (0222) 22-99-46.

Умовы суботніка

Праца будзе праходзіць на тэрыторыі Магілёўскага лясгаса (праполка елак). Транспарт забяспечваецца. Пажаданая наяўнасць уласных прыладаў працы.

Для жадаючых пералічыць грошы

Сродкі для выкупу кнігі трэба сабраць  да 1 верасня 2012 года. Банкаўскія рэквізіты музея можна знайсці тут.