Дзень беларускага пісьменства-2013 пройдзе ў Быхаве

Дзень беларускага пісьменства ў 2013 годзе пройдзе ў Магілёўскай вобласці. Традыцыйны рэспубліканскі фестываль друкаванага слова і культуры прыме старажытны горад Быхаў.

Дзень беларускага пісьменства традыцыйна ладзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны. Менавіта такім горадам і з’яўляецца старажытны Быхаў. Ён і прыме фестываль ў верасні 2013 года. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, піша БЕЛТА.

Гісторыя фэсту

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку. У розныя гады фэст прымалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір і іншыя. Канцэпцыя свята мае пад сабой адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі, а таксама –  адзінства друкаванага слова і культуры народа.

Чаго чакаць ад фестывалю

У межах свята можна пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступы паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на дзень беларускага пісьменства праходзіцца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

У 2012 годзе свята пройдзе 1-2 верасня ў Глыбокім Віцебскай вобласці.