У 2012 годзе ў Магілёве святкаванне Дня ведаў адбудзецца насупраць парка атракцыёнаў

На галоўнай канцэртнай пляцоўцы 1 верасня пройдзе вялікі гала-канцэрт рэспубліканскай акцыі «Беларусь у маім сэрцы».

Раней святочныя пляцоўкі да Дня ведаў былі ў розных частках Магілёва. У 2012 годзе бацькі разам з дзецьмі могуць адсвякаваць 1 верасня наведаўшы адно месца – пляцоўку насупраць парка атракцыёнаў. Менавіта там пройдуць усе гульні і канцэрты, а таксама вялікі гала-канцэрт рэспубліканскай акцыі «Беларусь у маім сэрцы», паведаміла метадыст гарадскога дома культуры Алена Дудкіна.

Чаго чакаць ад свята

На галоўнай вялікай канцэртная пляцоўцы гледачоў парадуюць ансамблі «Медуніца», «Весялуха», «Тэт-а-тэт», вакальная група «Беатрыс», Іскуі Абалян і іншыя артысты. Побач арганізуюць конкурсныя і забаўляльныя праграммы для дзяцей і дарослых.

Час працы пляцовак – з 12:00 да 16:00.

Як будуць адзначаць Дзень ведаў у школах

Святочныя лінейкі ў школах пачнуць правадзіць з 10:00.

Пасля дзяцей чакае першы ўрок «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

З 18:00 у школах будуць праходзіць тэматычныя святочныя вечары, паведамілі gorad.by у адміністрацыі Ленінскага раёну.