Вынікі керамічнага пленэра «Арт-Жыжаль» выстаўляюцца ў Магілёве

У Магілёўскім музеі імя Паўла Масленікава адчынілася выстава, па выніках міжнароднага керамічнага пленэру «Арт-Жыжаль-2012». Экспазіцыю складаюць творы скульптараў з 9 краін свету.

Выстава будзе працаваць да 3 лістапада 2012 года.

Кошт уваходных квіткоў: для дарослых – 5 000 рублёў, для студэнтаў – 2 500.

Музей знаходзіцца па адрасе: вуліца Міронава, 33. Тэлэфон: (0222) 22-07-49. Музей працуе: з 10:00 да 18:00, выходны – панядзелак.

Выстава з’яўляецца вынікам працы традыцыйнага керамічнага пленэру, які сёлета праходзіў у Бабруйскім раёне. Напрацягу 20 дзён на адкрытым паветры працавалі скульптары з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Венесуэлы і Азербайджана. Стваральнікам і кіраўніком пленэру з’яўляецца старшыня Бабруйскай філіі Беларускага саюза мастакоў Валера Калтыгіна.

Пленэр «Арт-Жыжаль» стартаваў яшчэ ў 1992 годзе і ужо 10 год запар праходзіць у Бабруйскім раёне. Пленэр з’яўляецца ўнікальнай з’явай у мастацкім жыцці краіны. Яго ўдзельнікі імкнуцца спалучаць традыцыйныя тэхналогіі керамічнага мастацтва і сучасныя мастацкія формы і ідэі.