Магілёўскі гурт «Аkute» – у тройцы лепшых па выніках паўгоддзя

Праца магілёўскага гурта заняла другое месца паводле крытыкаў.

Эксперты сайта experty.by падвялі музычныя вынікі першага паўгоддзя 2012 года. У топ-10 лепшых альбомаў патрапіла праца магілёўскага гурта «Аkute». Плыток «Не існуе», паводле крытыкаў, заняў другое месца.«Не існуе» – гэта ужо другі альбом «Аkute». Новую працу гурт прэзентаваў яшчэ у красавіку 2012. Крытыкі хоць і назвалі яе больш роўнай ад папярэдняга альбома «Дзевачкі і космас», але ж прызналі адназначны поспех маладога магілёўскага гурта. 

Хто стаў лепшым

Лепшым гуртом паўгоддзя, паводле experty.by, стала «Срэбнае вяселле» і альбом «Laterna Magica». На трэцім месцы гіт-парада апынуліся Clover Club і «Random Mood Jukebox».

Далей ідуць:

  • 4 месца – Drum Eсstasy «Play Loud»
  • 5 месца – Дахабраха & Port Mone – «Хмелева project»
  • 6 месца – Sang Sattawood – «TreeДа»
  • 7 месца – Morfe –«Ziziaq»
  • 8 месца – Open Space – «Pressure»
  • 9 месца – Hair Peace Salon – «Gentleman»
  • 10 месца – Chiefs Band – «Jazz Pirates»

Паслухаць усе альбомы магчыма тут.

Адзнаку выстаўлялі лепшыя музычныя крытыкі краіны

Праект Experty.by адмыслова створаны для сістэматычнага апісання і адзнакі дыскаў беларускіх артыстаў. Ён разглядае запісы розных стыляў і кірункаў, увогуле і цэлым характарызавальных словазлучэннем «сучасная папулярная музыка», з ухілам у рок, поп і фолк . Адзнакі выстаўляюць чаты аўтарытэтных музычных крытыкаў Беларусі (З. Безкаравайны, А. Клімаў, С. Будкін і З.Падбярозскі). Кожны з іх піша сваю рэцэнзію і ставіць сваю адзнаку. Дадзеныя адзнакі з’яўляюцца асновай для складання агульнага рэйтынга.