Магілёўцы «дакрануцца» да жыцця і смерці Маякоўскага падчас перформансу

Перформанс «ROT», прысвечаны смерці Уладзіміра Маякоўскага, адбудзецца ў межах праекту «Другая сцэна» магілёўскага тэатра лялек 21 кастрычніка ў 19:00.

Перформанс – форма сучаснага мастацтва. Да яго можна аднесці любую сітуацыю, якая ўключае чатыры элементы: час, месца, цела мастака і адносіны мастака і гледача.

У гэтым складаецца адрозненне перформансу ад такіх формаў выяўленчага мастацтва, як карціна ці скульптура, дзе твор вызначаецца выстаўленым аб’ектам.

 

Паўдзельнічаць у пастаноўцы ў Магілёве можа кожны

Акцыя, гульня, перформанс, – усё гэта пра тое, што чакае магілёўцаў 21 кастрычніка ў сценах магілёўскага тэатра лялек.

Гараджанам прапанавана актыўна паўдзельнічаць ў 10-ці хвіліннай пастаноўцы, прысвечанай смерці Уладзіміра Маякоўскага:

– Дакладней ажыятажу, які суправаджаў гэту падзею, – кажа адзін з аўтараў праекта Юры Дзівакоў. – Вельмі часта смерць знакамітага чалавека цягне за сабой цэлы ланцужок цікавых а часам незразумелых падзей, рэакцый, слоў. Менавіта пра гэта наш аповед.

Уся дзея будзе адбывацца не на сцэне і патрабуе удзелу мінімум 10 выпадковых гледачоў.

Па словах Юрыя Дзівакова, – гэта абавязковыя патрабаванні фестывалю у Швейцарыі, дзе пасля плануецца прадставіць перформанса «ROT».

Як патрапіць на перформанс

У магілёўцаў ёсць магчымасць ацаніць праект 21 кастрычніка ў 19:00.

Колькасць месцаў абмежаваная. Уваход вольны.

Замова месцаў па тэлефоне: (029) 140-71-07