Магілёўцы пабывалі на кірмашы

Мерапрыемствы ў Задняпроўі праводзіліся ў межах рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Беларусь – гэта мы».

На пляцоўцы каля Палацу культуры вобласці ў нядзелю, 14 лістапада прайшоў агульнагарадскі кірмаш. У ім прынялі ўдзел прадпрыемствы грамадскага харчавання, сельскагаспадарчыя і харчовыя прадпрыемствы.

Акрамя гандлёвых кропак на пляцоўцы ля Палацу выступілі творчыя калектывы.

Гандаль суправаджаўся і такой культурна-забаўляльнай праграмай як гульні і атракцыёны – для дзяцей, пачастункі шашлыком і рознымі напоямі – для дарослых.

На мерапрыемстве пабываў gorad.by