На фэсце мастацтва ў Магілёве можна будзе замовіць эксклюзіў у майстроў

Свята з удзелам майстроў адбудзецца ў суботу 27 кастрычніка ў новым этна-комплексе у мікрараёне «Спадарожнік».

На тэрыторыі этна-хутара ў Магілёве 27 кастрычніка з 11:00 да 16:00 магілёўцы змогуць наведаць горад майстроў, убачыць выступленне фальклорных калектываў і рыцарскіх клубаў.

Завершыць фэст файер-шоў ад клуба «Подых агню».

Свята носіць дзіўную назву «От Макуши до Кузьминки не осталось зелёной травинки». Яе прыдумаў арганізатар фестывалю – аддзел культуры магілёўскага гарвыканкама.

 

На фэсце будзе магчыма набыць эксклюзіўныя сувеніры

Свята збярэ лепшых рамеснікаў рэгіёна.

Для наведвальнікаў разгарнецца вялікі горад майстроў, дзе будуць прадстаўлены традыцыйныя сувеніры з саломкі і дрэва, керамікі, метала і лёну.

Аматары хэнд-мэйду змогуць набіць пад замову эксклюзіўныя рэчы з воўны, скуры альбо шкла.

 

Культурная праграма абяцае быць

Для гараджан будуць выступаць прафесійныя і аматарскія фальклорныя калектывы.

Прадпрыемствы гандлю забяспечаць магчымасць падсілкавацца гарачай ежай.

Плануецца, што разынкай свята стане выступ народнага рыцарскага клуба «Барысфен» і файер-шоў ад клуба «Подых агню».

 

Як наведаць свята

Фестываль пройдзе 27 кастрычніка з 11:00 да 16:00.

Праезд да прыпынку «Зялёны гай» аўтобусамі №4, 47, 28, 12, 30, а таксама марштуркамі № 43, 37, 10, 12, 8.


Просмотреть Этна-хутар на карте большего размера