Магілёўцам паказалі смерць Маякоўскага і прадалі яго кашулю за 55 000 рублёў

Пастаноўка адбылася на сцэне тэатра лялек і стала часткай праекта «Другая сцэна».

Цягам 10-ці хвіліннай пастаноўкі 21 кастрычніка гледачы назіралі за апошнімі хвілінамі жыцця Уладзіміра Маякоўскага, у тым ліку сталі сведкамі самагубства паэта.

Пасля чаго пачаўся сапраўдны аўкцыён па продажы кашулі, у якой «толькі што» загінуў Маякоўскі.

 

Жыццё, смерць і грошы…

Падчас прэм’еры перформансу магілёўцы гандляваліся досыць актыўна, а кашулю набылі за 55 000 беларускіх рублёў.

– Насамрэч, на месцы Маякоўскага магла быць любая вядомая персона: Ясенін, Астаф’еў альбо Быкаў. Не істотна. Ідэя перфоманса «ROT» ў тым, што смерць вядомай асобы часта становіцца глебай для цэнічнага гандлю і элементарнага зарабляння грошаў, – кажа адзін з аўтараў пастаноўкі Юрый Дзівакоў.

Па словах Юрыя Дзівакова, ідэя нарадзілася за некалькі гадзін, праца над пастаноўкай заняла ўсяго тыдзень.

 

Пастаноўку павязуць на фест

Перформанс «ROT» створаны адмыслова для міжнароднага фестывалю ў Швейцарыі. Хутка будзе пададзена заяўка на ўдзел у фестывалі.

Калі перформанс пройдзе адбор, аўтары хочуць зладзіць пастаноўку не на тэатральнай сцэне, а скажам, пасярод рэальнага супермаркета. Гэта адна з абавязковых умоў арганізатараў фэсту, бо дапамагае максімальна адпавядаць законам жанру: спантаннасці, адсутнасці падзелу на гледачоў і актораў.

 

Прэм’ера ў Магілёве: як гэта было