У Магілёве прайшоў фэст мастацтва

На свяце майстроў 27 кастрычніка было шмат творычых і таленавітых людзей, якія дзяліліся сваім уменнем з гледачамі.

У новым этна-комплексе ў мікрараёне «Спадарожнік» у мінулую суботу прайшоў этна-фестываль «От Макуши до Кузьминки не осталось зелёной травинки».

Тэрыторыя свята сапраўды ўяўляла сабой невялікі горад майстроў, на завулках якога выступалі фальклорныя калектывы і рыцарскія клубы, ладзіў сапраўднае шоў фаер-клуб «Подых агню» і ўвесь час працавалі гандляры з вырабамі майстроў. 

Абяцанні арганізатару фэста – аддзела культуры магілёўскага гарвыканкама цалкам спраўдзіліся: кожны прысутны на свяце мастацтва меў магчымасць набыць эксклюзіўны сувенір ці пакінуць майстру замову на выраб.

Сярод удзельнікаў фестывалю былі майстры па саломе і дрэве, па льну і кераміцы, па металу і шклу ды нават па вырабу рэчаў з воўны.

 

Лепш ўявіць атмасферу свята вам дапаможа наш фотарэпартаж:

  • На фэсце былі рады кожнаму госцюНа фэсце былі рады кожнаму госцю