Адноўленая выставачная зала Магілёва прэзентуе «Восеньскія ілюзіі»

Магіляўчанам прапануюць наведаць выставу работ сяброў Саюза мастакоў Беларусі, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Выстава карцін сяброў Саюза мастакоў Беларусі «Восеньскія ілюзiі» пачне працаваць у Магілёве 2 лістапада з 17:00. Размесціцца экспазіцыя ў толькі што адноўленай выставачнай залі па вуліцы Болдзіна, 1.

Працы магілёўскіх сяброў Саюза мастакоў Беларусі будуць экспанавацца пад агульнай назвай «Восеньскія ілюзiі» . Некалькі дзесяткаў карцін розных жанраў і мастацкіх тэхнік аб’яднае прысвячэнне да юбілею класікаў літаратуры: 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Выстава будзе працаваць з 2 лістапада па 2 снежня. Выставачная зала працуе з 11:00 да 19:00. Панядзелак, аўторак – выходныя дні.

Уваходны квіток каштуе:

  • для дарослых – 5000 рублёў;
  • для студэнтаў і дзяцей – 2500 рублёў.