Уладзімір Арлоў прэзентуе магілёўцам працяг свайго гістарычнага бестселера

Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі.

Уладзімір Арлоў прывязе ў Магілёў працяг папулярнага выдання «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя», якое ўбачыла святло ў 2003 годзе. Другі том свайго бібліяграфічнага рарытэта знакаміты гісторык прысвяціў эпосе Вялікага Княства Літоўскага.

 

Падручнік па патрыятызме для дзяцей і дарослых

Новая кніга Уладзіміра Арлова – займальная і даступная для чытача любога ўзросту. Яна

У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі

У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі

прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны – часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай.

Новая кніга Арлова мае на мэце расказаць пра дзяржаватворчую ролю нашых продкаў. Чытача чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Ён даведаецца пра жыццё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненні прадзедаў.

У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя.

 

Дзе і калі адбудзецца імпрэза

Прэзентацыя кнігі «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» адбудзецца 13 лістапада ў Магілёўскім Цэнтры культуры і вольнага часу, які знаходзіцца па адрасе: вуліца Першамайская, 34/1.

Пачатак імпрэзы ў 17:00.

Дадатковая інфармацыя ў суполцы ў сацыяльных сетках.  

 


Даведка:

Уладзімір Арлоў нарадзіўся ў Полацку ў 1953 годзе. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку. Працаваў карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара газеты. З 1988 года Уладзімір Арлоў – рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», пасля – віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Арлоў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, у друку выступае з 1976 года. Уладзімір Арлоў з’яўляецца аўтарам кніг апавяданняў і аповесцей «Добры дзень, мая Шыпшына», «Дзень, калі ўпала страла», навукова-папулярнай кнігі «Асветніца з роду Ўсяслава». Пераклаў з расейскай мовы гісторыка-этнаграфічны нарыс МіколыУлашчыка «Была такая вёска». Прызнаваўся ў любові да роднага Полацка у кнігах «Таямніцы полацкай гісторыі» і «Ад Полацка пачаўся свет». Выдаўшы кнігу «Краіну Беларусь» і «Адкуль наш род», зацікавіў гісторыяй Радзімы тысячы беларусаў.