Пастаноўку ў тэатры лялек адмянілі з-за ананімнай скаргі

Прадстаўленне «Мёртвыя ды жывыя фігуркі» мусіла адбыцца на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек 22 лістапада. Але пастаноўку адмянілі з-за ананімнай скаргі гледача.

Скарга была напісана ананімным гледачом пасля перформанса «ROT» які адбыўся 21 кастрычніка, і сэнс якога, нібыта, не быў патлумачаны.

Нагадаем, что перформанс «ROT» і прадстаўленне «Мёртвыя ды жывыя фігуркі» з’яўляюцца часткамі эксперэментальнага праекту «Другая сцэна». Відаць таму было вырашана адмяніць абедзве пастаноўкі.

 

«Мёртвыя ды жывыя фігуркі» магілёўцы ўжо бачылі неаднаразова

Эксперыментальнае прадстаўленне «Мёртвыя ды жывыя фігуркі» павінна было адбыцца на сцэне тэатра лялек ўжо трэці раз запар. Папярэднія паказы адбыліся ў ліпені і верасні 2012 года. Пастаноўка разлічана на дарослую публіку. Яго ідэя і выкананне належаць акторам магілёўскага тэатра лялек Юрыю Дзівакову і Тані Душэўскай.

 

Засмуціліся аматары нестандартнага тэатру 

Праект «Другая сцэна» быў запушчаны ў мінулым годзе з разлікам на аматараў нестандартнага мастацтва. Ён мусіў стаць полем для эксперыментаў, якое неабходнае любому жывому тэатру. У яго межах магілёўцы паспелі ўбачыць прадстаўленне «Мёртвыя ды жывыя фігуркі», перформанс «ROT», некалькі вечарын бардаўскай песні.

Пасля адмены пастаноўкі «Мёртвыя ды жывыя фігуркі» расклад наступных паказаў спектакляў у межах «Другой сцэны» невядомы.