Вядомая паэтка беларускай архітэктуры прэзентавала ў Магілёве сваю новую кнігу

Кніга Тамары Габрусь «Паэзія архітэктуры» прыйдзецца да спадобы ўсім, хто цікавіцца нацыянальная культурай і падарожжамі па Беларусі, а таксама навуковым работнікам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ.

Творчая сустрэча з доктарам мастацтвазнаўства і гісторыкам архітэктуры Тамарай Габрусь адбылася ў Магілёве 23 лістапада 2012 года. У залі краязнаўчага музея вядомы спецыяліст па гісторыі беларускага дойлідства прэзентавала гараджанам сваю новую кнігу «Паэзія архітэктуры».

 

 

«Паэзія архітэктуры» – праца апошніх 20 гадоў

Выданне складаецца са збору навукова-папулярных нарысаў, якія напісаныя цягам апошніх 20-ці гадоў. У іх Тамара Габрусь паэтычнага і сімвалічнага асэнсоўвае айчынную архітэктурную спадчыну. Кніга багата ілюстравана, і дае паўнавартаснае ўяўленне аб разынках айчыннай архітэктурнай спадчынны розных стыляў і часоў.

Магілёўшчына у новай кнізе ўзгадваецца мала. Але ў сваіх ранейшых працах Тамара Габрусь шмат распавядала пра архітэктуру нашага горада, прыкладам – артыкулы прысвечаныя асаблівасцям магілёўскай школы дойлідства.

У Кнігарнях Магілёва кніга Тамары Габрусь «Паэзія архітэктуры» пакуль не з’явілася. У крамах Мінску выданне каштуе 25 000 рублёў.



Даведка:

Тамара Габрусь – доктар мастацтвазнаўства, гісторык архітэктуры, аўтар звыш 400 публікацый па гісторыі беларускага дойлідства, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Даследуе мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока. Аўтар навуковых прац, сцэнарыяў для відэафільмаў, зборнікаў вершаў.