Як мяняліся афішы Магілёўскага тэатра лялек на працягу 30 год

Gorad.by запрашае чытачоў у невялікае падарожжа па гісторыі афіш Магілёўскага абласнога тэатра лялек 1977–2013.

Жыццё афішы нядоўгае: тыдзень-два, а пасля ёй на змену прыходзіць новая. І ў гэтай хуткабежнасці распрацоўшчыкі кожнага плаката імкнуцца пакінуць след у памяці гледачоў: выклікаць смех, радасць, гнеў ці шкадаванне.

Кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Магілёўскага абласнога тэатра лялек і дызайнер афіш Таццяна Дзівакова распавяла gorad.by пра асаблівасці мясцовых тэатральных афіш у розныя перыяды.

 

Якія пытанні паўстаюць перад распрацоўшчыкам афішы?

Калі  майстар робіць афішу, то ў яго ўзнікае пытанне: што зрабіць дамінантным – інфармацыйную ці вобразную частку? Ідэальны варыянт, калі тэкст – частка малюнка, але так атрымліваецца не заўсёды, і тады пачынаецца «вайна» між эстэтыкай і інфармацыяй, жартуе Таццяна. Другое пытанне, якое заўсёды хвалюе распрацоўшчыкаў – на каго рабіць разлік пры стварэнні афішы: на дзяцей ці на іх бацькоў?

 

Афішы да спектакляў зацвярджае галоўны рэжысёр

Гісторыю жыцця тэатра падзяляюць на перыяды ў залежнасці ад таго, хто ўзначальвае трупу тэатра. Кожны перыяд мае адметныя рысы як у рэпертуары, так і ў афішах. На апошніх, у першую чаргу, гэта заўважна па лагатыпу (выява тэатра і абрэвіятура).

Магілёўскі абласны тэатр лялек выкарыстоўваў чатыры лагатыпы ў розныя часы. Усе лагатыпы распрацоўвалі мастакі тэатра.

Лагатыпы Магілёўскага абласнога тэатра лялек у розныя часы

Лагатыпы Магілёўскага абласнога тэатра лялек у розныя часы

Першым лагатыпам тэатра лялек стаў малюнак з чырвонай шапкай-пятрушкай на пальцы. Пятрушка – класічны і распаўсюджаны сімвал тэатраў лялек ва ўсім свеце.

На змену гэтаму лагатыпу прыйшоў новы – з лялькай, якая нагадвае цацку для дзяўчынак, і абрэвіятурай «МТК» (Могилёвский театр кукол), але нязменным застаўся колер лагатыпа – чырвоны.

Трэці лагатып выкананы ў чорна-белых колерах і на ім актор, які трымае ляльку.

На сучасным лагатыпе, які выкананы ў чорным колеры, – выява лялькі як працяга чалавечай рукі. Зараз назіраецца сусветная тэндэнцыя выяўляць чалавека як частку лялькі, чалавека на месцы лялькі. Змена лагатыпаў абумоўлена развіццём тэатра і пошукам іншых сэнсаў лялькі, дадае Таццяна.

Аб іншых адметнасцях афіш у розныя перыяды, распавяла Таццяна Дзівакова.

«Ляляўскі» перыяд (1982-1986): Вялікі памер афіш, літар і тонкая папера

Калі галоўным рэжысёрам быў Аляксей Ляляўскі, афішы адзначаліся вялікім памерам, а таксама вобразнасцю, знакавасцю, мастацкасцю і вастрынёй задумы мастакоў.

Папера для афіш была танюткай і чымсьці нагадвала газетную.

У тыя часы афішы для спектакляў малявалі тыя ж мастакі, што і рабілі лялек.

 

«Жугждаўскі» перыяд, 1988-2002: намёк на адчуванні ад спектакля

Афішы спектакляў перыяду, калі трупу тэатра ўзначальнаў Алег Жугжда, вылучаюцца эмацыйнасцю. У іх бачны намёк на адчуванні ад спектакля.

На афішах прагледжваюцца пераломныя моманты ў жыцці краіны, якія паўплывалі і на рэпертуар тэатра.

Падчас Жугжды часта рабіліся мерапрыемствы не толькі для дзяцей, але і для дарослых.

 

Тэатр без галоўнага рэжысёра, 2000-2003: бязлікасць афіш

Адсутнасць галоўнага рэжысёра адклала нядобры адбітак на афішах да спектакляў: малюнкі былі абстрактнымі і сталі проста «каляровымі  падкладкамі» тэкста.

Адметнасць афіш – іх бязлікасць і непрывязаннасць да зместу пастановы.

Афішы да спектакляў сталі стварацца не мастакамі тэатра, а ў дызайнерскіх канторах або на тыпаграфіях.

 

«Корнеўскі» перыяд, 2003-2009: яркасць колераў

Пры Вячаславе Корневе колеры афіш былі яркімі, пярэстымі (руск. пёстрые), надпісы рабіліся вялікімі літарамі і падчас былі нечытальнымі, аднак асаблівай сэнсавай нагрузкі афішы не няслі.

Афішы працягвалі стварацца ў дызайнерскіх канторах і тыпаграфіях.

 

«Казакоўскі» перыяд, з 2009 года: на першым плане– візуальны вобраз, а тэкст – ягоны працяг

Сённяшні галоўны рэжысёр тэатра лялек – Ігар Казакоў. І на першы план на афішах выходзіць візуальны вобраз, а тэкст дапаўняе яго, але плакаты не страчваюць інфармацыйнасці.

  • Тэатр пачаў сваю працу ў 1976, а першы спектакль, які назваўся «Тигрёнок Петрик», гледачы ўбачылі ў маі 1977 года. Сумная гісторыя звязана з гэтай пастановай: у той жа год, як гледачы ўбачылі спектакль, памёр рэжысёрТэатр пачаў сваю працу ў 1976, а першы спектакль, які назваўся «Тигрёнок Петрик», гледачы ўбачылі ў маі 1977 года. Сумная гісторыя звязана з гэтай пастановай: у той жа год, як гледачы ўбачылі спектакль, памёр рэжысёр
  • У тэатры лялек захаваўся галоўны герой з самага першага спектакля – тыграня Петрык. Ён хоць і “сышоў на пенсію”, але ўважліва назірае за тым, што адбываецца ў тэатрыУ тэатры лялек захаваўся галоўны герой з самага першага спектакля – тыграня Петрык. Ён хоць і “сышоў на пенсію”, але ўважліва назірае за тым, што адбываецца ў тэатры
  • Спектакль «Богатырь и золотое яблоко» Мікалая Кулагі, заснавальніка Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Ён быў пастаўлены ў 1977 годзеСпектакль «Богатырь и золотое яблоко» Мікалая Кулагі, заснавальніка Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Ён быў пастаўлены ў 1977 годзе
  • Прэм’ера спектакля «Винни пух и все-все-все» адбылася ў 1983 годзеПрэм’ера спектакля «Винни пух и все-все-все» адбылася ў 1983 годзе
  • Спектакль «Кот в сапогах и гусёнок» ішоў на падмостках тэатра ў 1984 годзеСпектакль «Кот в сапогах и гусёнок» ішоў на падмостках тэатра ў 1984 годзе
  • Спектакль «Маленький принц» быў у рэпертуары тэатра лялек у 1987 годзеСпектакль «Маленький принц» быў у рэпертуары тэатра лялек у 1987 годзе
  • Праграмка да спектакля «Жила Мышка и Вомбат, или обретенное счастье» (1992). Намаляваныя жывёлы нагадваюць ката і сабаку, але гэта прадстаўнікі двух сумчатых - Мышкі і Вамбата (роючыя норы траваядныя жывёлы, нагадваючыя маленькіх мядзведзяў)Праграмка да спектакля «Жила Мышка и Вомбат, или обретенное счастье» (1992). Намаляваныя жывёлы нагадваюць ката і сабаку, але гэта прадстаўнікі двух сумчатых – Мышкі і Вамбата (роючыя норы траваядныя жывёлы, нагадваючыя маленькіх мядзведзяў)
  • Гледачы пабачылі спектакль «Жили Мышка и Вомбат» у 1992 годзеГледачы пабачылі спектакль «Жили Мышка и Вомбат» у 1992 годзе
  • 1993 год1993 год
  • Спектакль «Сказка о трёх поросятах» паказвалі ў 1998 годзе і толькі на ангельскай мове. Некаторыя акторы не ведалі мовы, але, дзякуючы спектаклю, прыйшлося падвучыцьСпектакль «Сказка о трёх поросятах» паказвалі ў 1998 годзе і толькі на ангельскай мове. Некаторыя акторы не ведалі мовы, але, дзякуючы спектаклю, прыйшлося падвучыць
  • Да канца 90-тых гадоў афішы размяшчалі на інфармацыйных стэндах. Афішы змяняліся, а «рамкі» працягвалі вісецьДа канца 90-тых гадоў афішы размяшчалі на інфармацыйных стэндах. Афішы змяняліся, а «рамкі» працягвалі вісець
  • Намяляваны рукою мастака зыходнік праграмкі (злева). Адна са шматлікіх надрукаваных копій зыходніка (справа)Намяляваны рукою мастака зыходнік праграмкі (злева). Адна са шматлікіх надрукаваных копій зыходніка (справа)
  • На афішы ад рукі дапісваюць дату, кошт квіткоў. З афішай «Дзівосныя авантуры...» (знізу) адміністратары сутыкнуліся з праблемай: каб захаваць колерную аднастайнасць надпісаў, патрэбны быў белы маркер, які не маглі знайсці ў продажыНа афішы ад рукі дапісваюць дату, кошт квіткоў. З афішай «Дзівосныя авантуры…» (знізу) адміністратары сутыкнуліся з праблемай: каб захаваць колерную аднастайнасць надпісаў, патрэбны быў белы маркер, які не маглі знайсці ў продажы
  • Праграмка да спектакля «Дзівосныя авантуры…» зроблена ў выглядзе адкрытай паштоўкі. Паштоўка не мае маркі, бо маркі бываюць рознага кошта і дазваляюць дасылась паштоўкі на розную далечынюПраграмка да спектакля «Дзівосныя авантуры…» зроблена ў выглядзе адкрытай паштоўкі. Паштоўка не мае маркі, бо маркі бываюць рознага кошта і дазваляюць дасылась паштоўкі на розную далечыню
  • Разам з афішамі друкуюцца і праграмкі спектакляў. Прычым, у старых праграмках знаходзілася інфармацыя ледзьве не аб усіх людзях, якія прымалі ўдзел у пастанове. У наш час праграмкі амаль не выпускаюць, а калі і выпускаюць, то пішуць у іх толькі аб акторахРазам з афішамі друкуюцца і праграмкі спектакляў. Прычым, у старых праграмках знаходзілася інфармацыя ледзьве не аб усіх людзях, якія прымалі ўдзел у пастанове. У наш час праграмкі амаль не выпускаюць, а калі і выпускаюць, то пішуць у іх толькі аб акторах
  • Лялька са спектакля «Волшебное кольцо». Прэм’ера адбылася 4 ліпеня 2007 года. Мастак – Аляксандр Вахрамееў. Ён зрабіў сценаграфію для новага спектакля «Гамлет», які рыхтуецца да прэм’еры ў 2013 годзеЛялька са спектакля «Волшебное кольцо». Прэм’ера адбылася 4 ліпеня 2007 года. Мастак – Аляксандр Вахрамееў. Ён зрабіў сценаграфію для новага спектакля «Гамлет», які рыхтуецца да прэм’еры ў 2013 годзе
  • Пры ўваходзе ў тэатр лялек можна ўбачыць невялікую выставу афіш спектакляў розных гадоўПры ўваходзе ў тэатр лялек можна ўбачыць невялікую выставу афіш спектакляў розных гадоў
  • У планах Таццяны арганізаваць выставу калекцыі тэатра (каля 40 афіш), магчыма, у межах тэатральнага форума «Март-контакт», але пакуль планы ўпіраюцца ў недахоп сродкаўУ планах Таццяны арганізаваць выставу калекцыі тэатра (каля 40 афіш), магчыма, у межах тэатральнага форума «Март-контакт», але пакуль планы ўпіраюцца ў недахоп сродкаў