У Магілёве Akute прэзентаваў новую канцэртную праграму

Магілёўцы мелі магчымасць першымі пачуць новыя песні з альбома «Пасткі», а таксама некалькі кавераў на гурт Ulis.

Разам з Akute на сцэну клуба «Cuba» 10 красавіка выйшлі мінскі гурт «Петля Пристрастия», які прэзентаваў свой новы альбом «Фобас», а таксама малады гурт Kirov з Санкт-Пецярбургу.

Галоўнай падзеяй вечара ўсё ж стаў выступ Akute. З Магілёва гурт распачаў вялікі тур па Беларусі з прэзентацыяй новай канцэртнай праграмы «Як на далоні». У яе ўвайшлі некалькі песень з новага альбома, стары хіты, а таксама каверы на творы гурта Ulis. 12 красавіка гурт чакае вялікі сольны канцэрт у мінскім клубе Re:Public.

 


adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Akute пачалі працаваць над новым альбомам

У межах праграмы «Як на далоні» адбылася прэм’ера некалькіх песень з будучага альбома Akute. У студыі запісана тры песні, ідзе праца над звядзеннем. Матэрыялу пакуль што прыкладна на палову альбома, піша experty.by са спасылкай на бас-гітарыста гурта Рамана Жыгарава.

– Запіс, як і ў мінулыя разы, робім у Магілёве, звядзенне спрабуем рабіць у Кіеве, – тлумачыць музыка. – Але, пакуль што новыя песні можна будзе пачуць толькі на канцэртах.

Што тычыцца кавераў на песні Ulis, то, па словах Рамана Жыгарава, творчасць гэтага гурта вельмі блізкая магілёўскім музыкам па духу і сэнсу:

– Альбом «Танцы на даху» ў свой час быў выбухам – я заслухаў касету да дзірак і дагэтуль лічу яго адным з галоўных эталонаў сучаснай беларускай музыкі, які нашмат апярэдзіў свой час. Сваімі каверамі мы жадаем нагадаць людзям пра гэты выбітны гурт.

  • Група «Kirov»Група «Kirov»
  • Гурупа «Akute»Гурупа «Akute»
  • Група «Петля пристрастия»Група «Петля пристрастия»