«На Zabore»: у Магілёве пройдзе выстава на адкрытым паветры

Арганізатары арт-праекту шукаюць у Магілёве стыльных мастакоў.

Мастакі, якія маюць пазнавальны стыль, а таксама адлюстроўваюць атмасферу мастацкага жыцця свайго рэгіёна могуць паўдзельнічаць у арт-праекце Zabor.

Вынікам конкурса стане выстава жывапісу на адкрытым паветры, якая павінна паспрыяць папулярызацыі сучаснага беларускага мастацтва. Дата адкрыцця выставы вызначыцца па выніках конкурсу.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Як магчыма падаць заяўку

Заяўкі ад мастакоў Магілёва і вобласці прымаюцца з 22 красавіка па 29 мая.

Каб стаць удзельнікам конкурса трэба даслаць ліст з заяўкай і сваім партфоліо (фатаграфіі дзесяці ўласных карцін) на электронны адрас:artzabor.by@gmail.com альбо па пошце: 220140,  Мінск, вуліца Ляшчынскага, 4 (з пазнакай «на конкурс «На Zabore»»).

«Заборнае» мастацтва крочыць па краіне

Заборнае мастацтва (стрыт-арт і паблік-арт) вельмі папулярнае на Захадзе і ў Расіі. У Беларусі праект упершыню стартаваў 24 ліпеня у Мінску: на плоце ўздоўж праспекта Незалежнасці экспанаваліся рэпрадукцыі карцін сучасных беларускіх мастакоў. А ў Віцебску  карціны выставілі наўпрост на агароджы Батанічнага саду:

  • Адкрыццё арт-праекта Zabor у Мінску (фота: art-zabor.by)Адкрыццё арт-праекта Zabor у Мінску (фота: art-zabor.by)
  • Адкрываў выставу ў Мінску тагачасны міністр культуры Павел ЛатушкаАдкрываў выставу ў Мінску тагачасны міністр культуры Павел Латушка
  • Zabor у Віцебску (фота: art-zabor.by)Zabor у Віцебску (фота: art-zabor.by)