Адкрыццё выставы вядомага ў свеце магілёўскага мастака – 2 мая

Працы Валерыя Юркова ўдзельнічалі у прэстыжных выставах у Расіі, Польшчы і Францыі.

Адкрыццё выставы адбудзецца 2 мая ў 17:00 у Выставачнай зале на Болдзіна.

Адзіную персанальную выставу Валерыя Юркова «Я быў, я ёсць, і я не раз прыйду» падрыхтавала ўдава вядомага майстра, Вера Іванаўна. Сам Валерый Юркоў памёр у 2001 годзе, а ў апошнія гады жыцця яго працы экспанаваліся на вядомых выставачных пляцоўках Еўропы, у тым ліку ў выставачнай залі сучаснага мастацтва Францыі.

ДАВЕДКА:

Валерый Юркоў нарадзіўся ў 1947 годзе ў Сталінградзе, пасля навучаўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы і Акадэміі мастацтваў у Мінску. З 1984 года з’яўляўся сябрам Саюза мастакоў БССР. Прымаў удзел у міжнародных выставах у Польшчы, Латвіі, Францыі. Памёр мастак у 2001 годзе.