Выстава стваральніка беларускай акварэлі адчынілася ў Магілёве (фота)

Яна прысвечаная 90-гадоваму юбілею вядомага мастака.

Іван Сталяроў лічыцца стваральнікам беларускай школы акварэльнага жывапісу. Ён выгадаваў некалькі пакаленняў вядомых акварэлістаў. Сярод яго вучняў і вядомыя магілёўскія мастакі: Фёдар Кісялёў, Мікалай Ліханенка, Мікалай Арасланаў.

— Асоба Сталярова знакавая для ўсяго беларускага мастацтва, — лічыць мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі. — Менавіта ягонымі намаганнямі адбылося станаўленне айчыннай школы акварэлі, з яе спецыфікай выкладання, з вывучаннем адмысловых методык. Дзякуючы Івану Сталярову, каля 75 чалавек мастакоў займаюцца акварэллю прафесійна, а недзе 100 чалавек — гэта сябры мастацкіх саюзаў Беларусі і іншых краін.

 

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

Неўзабаве выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску

Мастак і выкладчык Іван Сталяроў нарадзіўся і ўсё жыццё працаваў у Віцебску. Сваё 90-годдзе мастак адсвяткаваў 20 траўня. Зараз жыве ў сына ў Магілёве. Персанальная выстава ў музеі імя Масленікава сталася першым падарункам юбіляру. А неўзабаве адбудзецца выстава і ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Персанальная выстава мастака адчынілася 12 чэрвеня ў музеі імя Паўла Масленікава. Яна будзе працаваць яшчэ да пачатку ліпеня.

 

Жывапіс Івана Сталярова сціплы і лірычны

Іван Сталяроў прыхільнік рэалістычнага жывапісу. Большасць яго прац — акварэльныя абразкі, прысвечаныя краявідам Віцебшчыны, такія ж сціплыя і лірычныя. Частка прац прысвечаныя Вялікай айчыннай вайне, якую мастак-ветэран сам прайшоў.