У Магілёве пройдуць бясплатныя беларуска-польскія творчыя майстэрні (расклад заняткаў)

Заняткі будуць весці вядомыя музыканты, рэжысёры ды мастакі.

Практычныя заняткі, лекцыі і паказы спектакляў ды мультфільмаў пройдуць з 8 па 13 ліпеня.

— Нашы сябры з Польшчы зрабілі нам такі падарунак, — кажа загадчыца музычнай часткай магілёўскага тэатра лялек Анжэла Дамахоўская. — На працягу тыдня знаўцы ў галіне тэатральнай культуры будуць дзяліцца сваімі ведамі.

Уваход на большасць майстар-класаў бясплатны. Арганізатары папярэджваюць, што удзел у акторскай і музычнай майстэрнях патрабуе пэўнай падрыхтоўкі. Сюды запісвацца трэба загадзя, бо набор абмежаваны. Слухачам музычнай майстэрні трэба валодаць музычным інструментам. Наведваць тэатральную і анімацыйную майстэрню зможа кожны.

— Наша мэта — даць магчымасць творчым людзям Магілёва атрымаць новы досвед, пазнаёміцца з тэатральнымі працэсам, якія адбываюцца ў Польшчы, — распавядае Анжэла Дамахоўская. — Спадзяемся, што гэта будзе цікава не толькі акторам нашага тэатра, але і звычайным гараджанам, якія цікавяцца культурай ды мастацтвам.

Даведкі і запіс па тэлефонах: (0222) 27-35-89, (029) 749 28 05; (029) 332 16 50, а таксама на сайце тэатра

 

Праграма

Тэатральная майстэрня

«Разнастайнасць формы і мовы» (ад класічнага тэатра да тэатра новых формаў).

Заняткі доўжацца ад 2 да 3 гадзін

Відэапрэзентацыя польскіх спектакляў.

Заняткі вядзе Барталамей Мернік — тэатральны крытык, чалец журы шматлікіх міжнародных фэстаў, сакратар
рэдакцыі часопіса TEATR.

Месца правядзення: тэатр лялек з 8 па 12 ліпеня ў 17:30


Анімацыйная майстэрня

«Ад вытокаў да сучаснасці».

Заняткі доўжацца ад 2 да 3 гадзін.

Прэзентацыя анімацыйных фільмаў для дарослых

Заняткі вядзе Пётр Стэц — суарганізатар і піяр-мэнэджар Міжнароднага фэсту ANIMO.

Месца правядзення: кінатэатр «Радзіма» 11 ліпеня ў 16:00;

тэатр лялек:  9 ліпеня ў 12:0010 ліпеня ў 11:0012 ліпеня ў 11:00


Музычная майстэрня

«Імправізацыя — воля ці строгая форма».

Заняткі доўжацца ад 1 да 3 гадзін.

Прэзентацыя сучасных музычных дасягненняў Польшчы, музычная прылада як элемент спектакля, тэхнікі
атрымання нетыповых для пэўнай прылады гукаў, музыка — выканавец на сцэне; у спектаклі.

Вядзе заняткі Багдан Шчапанскі — кампазітар, выканавец, лаўрэат шматлікіх дзяржаўных і замежных узнагарод.

Месца правядзення: тэатр лялек з 8 — 13 ліпеня ў 14:00


Акторская майстэрня

Заняткі доўжацца ад 1 да 3 гадзін.

Вядзе майстэрню Дарота Ганна Донбек — магістр мастацтваў, рэжысёр, акторка тэатра лялек, дырэктар Міжнароднага фэсту ANIMO

Месца правядзення: тэатр лялек з 8 — 9 ліпеня ў 12:0010 — 13 ліпеня ў 10:00