У Магілёве прайшлі «Зялёныя святкі»: фотарэпартаж

Праект перамог на кірмашы ідэй «Магілёў — культурная сталіца».

Фолк-свята традыцыйнай культуры «Зялёныя святкі» прайшло ў Магілёве на тэрыторыі этна-комплекса ў Казіміраўцы 29 чэрвеня у Дзень горада. Там выступілі фолк-гурты, прайшлі кірмаш рамёстваў і танцавальныя майстар-класы.

— «Зялёныя святкі» — характэрная для Магілёўшчыны назва траецкіх святаў, — кажа адна з арганізатараў свята Ганна Сілівончык. — Зялёныя, бо ў гэты перыяд дрэвы і кветкі знаходзяцца ў росквіце. Святкі, бо сюды ўваходзіць цэлы цыкл абрадаў.

 

Свята ў Магілёве з’яўляецца пілотным праектам

У перспектыве арганізатары плануюць зрабіць яго рэгіянальным фэстам традыцыйнай культуры, пляцоўкай, якая аб’яднае усіх зацікаўленых.

— Мы спадзяемся, што да свята далучацца людзі розных ўзростаў і інтарэсаў, бо тут кожны для сябе знойдзе шмат невядомага і цікавага, — дадае Ганна Сілівончык.

Фэст зладжаны гарвыканкам і «Студэнцкім этнаграфічным таварыствам». Праект перамог на кірмашы ідэй у межах праграмы «Магілёў — культурная сталіца Беларусі і СНД».

На які фестываль паехаць летам-2013?

На фэсце «Зялёныя святкі» пабываў gorad.by: