Замест рэкламы у тралейбусах з’явіліся вершы маладых магілёўцаў

Праект “Паэзія у метро” працягваецца. На гэты раз у тралейбусах з’явяцца творы маладых магілеўскіх паэтаў: Яніны Асіпцовай, Алы Ярашэнкі, Алеся Снега.

Вершы з’явіліся 31 жніўня на тралейбусах маршрутаў № 2, 4, 5.

Гэта серыя праекта прысвечана Дню беларускага пісьменства. Пасля першай серыі праекта маладыя магілёўцы актыўна адгукнуліся і прапанавалі свае вершы. Праект стане творчай пляцоўкай для маладых магілёўскіх паэтаў.

Праект “Паэзія ў метро” ажыццяуляецца грамадскай култьтурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Магілёўскім гарвыканкамам.


Адкуль ў тралейбусах Магілёва з’явіліся вершы?