Тэатральны эксперымент правядуць над гледачамі ў Магілёве

Жадаючых запрашаюць праглядзець эксперэментальнае прадстаўленне, а пасля абмеркаваць убачанае.

Пастаноўку «Oratorium» пакажуць 27 верасня на малой сцэне драматычнага тэатра. Першапачаткова праца называлася «Калі гіне прынцэса Дыяна», пасля — «Oratorium для прынцэсы Дыяны», і толькі  потым — «Oratorium».

— Назва адмыслова абстрактная, каб гледач не прыйшоў з ужо гатовымі стэрэатыпамі і чаканнямі, — распавядае адзін з аўтараў Юрка Дзівакоў. — Гэта не спектакль і не перформанс. Мы проста распавядаем гісторыю, у якой няма канктэтнага сюжэту, але важна кожная дробязь. У выніку кожны, разумее гэта па-свойму, а пасля дзеліцца сваімі адчуваннямі.

 

Над тэатральнымі эксперыментамі працуе цэлая лабараторыя

Над пастаноўкай «Oratorium» працавалі Юрка і Таня Дзіваковы, якія працуюць у Магілёўскім драмтэатры і тэатры лялек . Іх прадстаўленне «Жывыя і мёртвыя фігуркі» ды перформанс «RОТ» гараджане ўжо маглі бачыць.

— Нарэшце, мы займелі назву для свайго праекту, — кажа Юрка Дзівакоў. — Лабараторыя фігур Оскара Шлеммера займаецца даследаваннем жыцця па сродках тэатра. Нас цікавіць усё: прадмет, чалавек і прадмет, глядач, яго рэакцыі і стэрэатыпы, вобразныя сродкі.

 

Сумесны праект лабараторыі і малой сцэны драмтэатра

«Oratorium» — гэта сумесная працай лабараторыі фігур Оскара Шлеммера і малой сцэны драмтэатра. У ёй занятыя акторы Iрына Дунчанка, Алена Крыванос, Вольфганг Дыкс з Германіі. Па словах Юркі Дзівакова, пад час рэпетыцый, акторы змаглі ўплесці ў жорсткую структуру дзеі свае імправізацыі.

 

Калі і дзе ўбачыць пастаноўку

Паказ адбудзецца 27 верасня на малой сцэне драмтэатра.

Пачатак у 18:30.

Уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная.

Запрашальнік можна ўзяць у касе драматычнага тэатра.