Пастаноўку «Oratorium» перанеслі на 7 кастрычніка

Па словах арганізатараў, спектакль не адбудзецца па тэхнічных прычынах.

Паказ быў запланаваны на 27 верасня і мусіў адбыцца на малой сцэне драмтэатра. З-за тэхнічных праблем ён перанесены на 7 кастрычніка на вялікую сцэну драматычнага тэатра.

Набытыя запрашальнікі дзейнічаюць увесь гэты час.

Як раней пісаў gorad.by, «Oratorium» – гэта эксперыментальнае прадстаўленне, якое не мае канкрэтнага сюжэту, але мае на мэце справакаць гледача да пошукаў сэнсу, а пасля падзяліцца сваімі думкамі з іншымі прысутнымі.

Першапачаткова праца называлася «Калі гіне прынцэса Дыяна», пасля — «Oratorium для прынцэсы Дыяны», і толькі  потым — «Oratorium».

Над пастаноўкай працавалі Юрка і Таня Дзіваковы, якія вядомыя магілёўцам па прадстаўленні «Жывыя і мёртвыя фігуркі» ды перформансе «RОТ». Яны ж з’яўляюцца заснавальнікамі Лабараторыі фігур Оскара Шлеммера, якая займаецца даследаваннем жыцця па сродках тэатра. «Oratorium» — іх трэццяя праца ў Магілёве, і першая сумесна з малой сцэнай драмтэатра. У пастаноўцы занятыя акторы Iрына Дунчанка, Алена Крыванос, Вольфганг Дыкс з Германіі.

Пытанні можна задаць па тэлефоне: (029) 386 – 30 -13