«Аспекты жыцця», зробленыя з лямцу – у Магілёве

Шведская мастачка Гуніла Шоберг прэзентуе сваю ўнікальную выставу «Аспекты жыцця» ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі 23 лютога.

23 лютага  ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ў 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы вырабаў з лямцу (рус. – войлок) шведскай мастачкі Гунілы Пэтаў-Шоберг «Аспекты жыцця: рэльеф і скульптура з воўны».

Гадзінай раней, у 16.00 у музеі этнаграфіі адкрыецца экспазіцыя вучняў Гунілы Шоберг, дзе таксама будуць  прадстаўлены працы з лямцу.

Папярэдне

Gorad.by пабываў у музеі напярэдадні выставы. Падрыхтоўка да адкрыцця шла поўным ходам.  

Гуніла Шоберг кантралявала працэс падрыхтоўкі: у мантаванні экспазіцыі важна прадугледзець усе дробязі.

Пабачыць ўсю экспазіцыю мы не маглі, але тыя творы, что ўжо былі выстаўлены вельмі ўразілі.  Немагчыма ўявіць, як з простага матэрыялу можна зрабіць сапраўднае мастацтва, якое прымусіць па-новаму зірнуць на свет, на жыццё і на сваю ролю ў ім.

 

Даведка

Гуніла Пэтаў-Шоберг  нарадзілася  ў 1942 годзе, атрымала мастацкую адукацыю ў Фінляндыі і Швецыі. Яна вывучала традыцыйныя тэхнікі валяння лямцу ў Манголіі, Турцыі, Вугоршчыне, а таксама і ў Беларусі. У руках шведкі звычайны лямец ператвараецца ў сапраўдныя творы мастацтва.

Выставы Гунілы Пэтаў-Шоберг з поспехом праходзілі ў розных краінах свету. Працы мастачкі знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях не толькі ў Швецыі, але і за яе межамі. Яна чытае лекцыі ў розных краінах, праводзіць міжнародныя практычныя семінары. У Беларусі экспазіцыю ўжо пабачылі жыхары Мінску і Віцебску, а 23 лютага такая магчымасць з’явіцца і ў магілёўцаў.