Выставачная зала на Болдзіна пасля рамонту адкрыецца экспазіцыяй малюнкаў Шагала

Побач размесціцца выстава «Крыніцы натхнення» з працамі магілёўскіх мастакоў і сяброў Саюза мастакоў Беларусі.

Магілёўцы могуць пабачыць на выставе літаграфіі Марка Шагала «Акрабатка на кані» і «Аўтапартрэт», якія знаходзяцца ў карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка» і былі набытыя банкам на аўкцыёне «Christie’s» у 2011 годзе.

Экспазіцыя размесціцца ў адрэмантаванай Выставачнай зале па адрасе Болдзіна,1.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 28 чэрвеня ў 11:30. Плануецца, што на ім будзе прысутнічаць абласное і гарадское кіраўніцтва, у тым ліку старшыня гарвыканма – Уладзімір Цумараў.

Выстава будзе працаваць напрацягу месяца.