Вядучы тэлепраграмы «Новыя падарожжы дылетанта» прыедзе ў Магілёў

Творчая сустрэча з беларускім акторам і журналістам Юрыем Жыгамонтам адбудзецца ў Ратушы 10 ліпеня.

Юры Жыгамонт прызнаны любімым тэлевядучым на тэлеканале «СТВ» 2010 года па выніках галасавання, праведзеных газетай «Комсомольская правда в Белоруссии».

Сустрэча з вядучым адбудзецца 10 ліпеня ў 18:00 у Музеі гісторі Магілёва. Арганізатарамі з’яўляюцца Музей гісторыі Магілёва і магілёўскае грамадскае аб’яднанне Таварыства беларускай мовы імя Скарыны. Уваход вольны.