Работы беларускіх мастакоў-авангардыстаў можна будзе ўбачыць у Магілёве

Выстава “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” адкрыецца 2 кастрычніка і будзе працаваць напрацягу месяца.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў 17:00 у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва.

Выстава была створаная Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтрам сучаснага мастацтва. Яна аб’яднала ў адзінай прасторы творчую садружнасць беларускіх мастакоў-авангардыстаў розных пакаленняў і эпох – ад 1980-х да 2010-х гадоў.

adsense кликер для заработка на Google AdSense от 500 до 1000 долларов в месяц

— Авангард пашырае межы культуры, змяняючы ўжо сфарміраваны вобраз прасторы і часу і сцвярджаючы яго новае бачанне. У аснове авангарднага імпульсу — рэзкая змена парадыгмы быцця, — адзначае куратар выставы, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч.

Выстава будзе дзейнічаць з 2 кастрычніка па 2 лістапада.

Час працы: з 11:00 да 19:00, панядзелак і аўторак — выхадныя.

Кошт квіткоў для дарослых — 5 000 рублей, для дзяцей і студэнтаў — 2 500 рублей.